Ісуса сына Нава 1 разьдзел
Кніга Ісуса сына Нава
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Яна Станкевіча
Пасьля сьмерці Майсея, раба Гасподняга, Гасподзь сказаў Ісусу, сыну Нава, слузе Майсееваму:
І было, што па сьмерці Масея, слугі СПАДАРОВАГА, сказаў СПАДАР Ігошуі Нунянку, служцу Масеяваму, кажучы:
Майсей, раб Мой, памёр; дык вось, устань, перайдзі церазь Ярдан гэты і ўвесь народ гэты, у зямлю, якую Я даю ім, сынам Ізраілевым.
«Масей, слуга Мой, мертвы; дык устань, перайдзі Ёрдан гэты, ты а ўвесь люд гэты, да зямлі, каторую Я даю ім, сыном Ізраелявым.
Любое месца, на якое ступяць ступакі ног вашых, Я даю вам, як Я сказаў Майсею:
Кажнае месца, на каторае ступе ступа ног вашых, Я вам даў яго, як Я сказаў Масею:
ад пустыні і Лівана гэтага да ракі вялікай, ракі Еўфрата, усю зямлю Хэтэяў; і да вялікага мора на захад сонца будуць межы вашыя.
Ад пустыні й Лібану гэтага аж да ракі вялікае, ракі Еўфрату, усю зямлю Гэцічаў; і аж да вялікага мора на захад сонца будуць граніцы вашы.
Ніхто ня ўстоіць перад табою: не адступлюся ад цябе і не пакіну цябе.
Ніхто ня ўстое перад табою ўсі дні жыцьця твайго; як Я быў із Масеям, так буду і з табою; не адступлюся ад цябе і не пакіну Цябе.
Будзь цьвёрды і мужны; бо ты народу гэтаму перадаеш у валоданьне зямлю, якую Я прысягаўся бацькам іхнім даць ім;
Будзь дужы а адважны, бо ты люду гэтаму перадасі на спадак гэтую зямлю, каторую Я прысягаў айцом іхным даць ім.
толькі будзь цьвёрды і вельмі мужны, і старанна захоўвай і выконвай увесь закон, які наказаў табе Майсей, раб Мой; ня ўхіляйся ад яго ні направа, ні налева, каб чыніць разумна ва ўсіх пачынаньнях тваіх.
Толькі будзь дужы а вельмі адважны, каб рупіцца паўніць подле ўсёга Права, каторае расказаў табе Масей, слуга Мой; не адхікайся ад яго ані направа, ані налева, каб мець дасьпех у вусім, куды ты пойдзеш.
Хай не адыходзіць гэтая кніга закона ад вуснаў тваіх: а павучайся ў ёй дзень і ноч, каб дакладна выконваць усё, што ў ёй напісана: тады ты мецьмеш посьпех на шляхах тваіх і будзеш дзеяць разумна.
Хай не аддаляецца кніга Права гэтая ад вуснаў тваіх; і разважай над ёй удзень і ночы, каб захаваць і рабіць усе, што ў ёй напісана, бо тады пашчасьце табе ў дарогах тваіх, і тады будзеш мець дасьпех.
Вось Я загадваю табе: будзь цьвёрды і мужны, ня бойся і не жахайся; бо з табою Гасподзь Бог твой усюды, куды ні пойдзеш.
Ці не расказаў Я табе: будзь дужы а адважны, ня бойся а не лякайся, бо з табою СПАДАР, Бог твой, усюдых, куды пойдзеш».
І даў Ісус наказ наглядчыкам народу і сказаў:
І расказаў Ігошуа нагляднікам люду, кажучы:
прайдзеце па табары і дайце наказ народу і скажэце: назапашвайце сабе ежы на дарогу, бо праз тры дні вы пройдзеце за Ярдан гэты, каб прыйсьці ўзяць зямлю, якую Гасподзь Бог бацькоў вашых дае вам у спадчыну.
«Прайдзіце ўнутры табару й раскажыце люду, кажучы: "Прыгатуйце сабе ежы, бо ўжо за тры дні вы пярэйдзеце Ёрдан гэты, каб прыйсьці ўзяць у дзяржаньне зямлю, каторую СПАДАР, Бог ваш, даець вам на спадак"».
А племю Рувімаваму, Гадаваму і палавіне племя Манасіінага Ісус сказаў:
А плямені Рувінаваму, Ґадоваму а палавіцы плямені Манасавага сказаў Ігошуа, кажучы:
успомніце, што наказаў вам Майсей, раб Гасподні, кажучы: Гасподзь Бог ваш супакоіў вас і даў вам зямлю гэтую;
«Помні слова, што расказаў вам Масей, слуга СПАДАРОЎ, кажучы: "СПАДАР, Бог ваш, супакоіў вас і даў вам зямлю гэтую".
жонкі вашыя, дзеці вашыя і быдла ваша няхай застануцца ў зямлі, якую даў вам Майсей за Ярданам; а вы ўсе, хто можа змагацца, узброіўшыся, ідзеце перад братамі вашымі і пасабляйце ім.
Жонкі вашыя, дзецяняты вашыя і статак вашы няхай прабываюць у зямлі, каторую даў вам Масей за Ёрданом; а вы перайдзіце ўзброіўшыся перад братамі сваімі, усі дужасілы, і памажыце ім,
пакуль Гасподзь не супакоіць братоў вашых, як і вас; пакуль і яны не атрымаюць у спадчыну зямлю, якую Гасподзь Бог ваш дае ім; тады вернецеся ў спадчыну вашую і валодайце зямлёю, якую Майсей, раб Гасподні, даў вам за Ярданам на ўсход сонца.
Пакуль не супакое СПАДАР братоў вашых, як і вас, і апануюць і яны зямлю, каторую СПАДАР, Бог ваш, даець ім. Тады зьверніцеся да спадку вашага й дзяржыце зямлю, каторую Масей, слуга СПАДАРОЎ, даў вам за Ёрданом на ўсход сон-ца».
Яны адказалі Ісусу кажучы: усё, што ні загадаеш нам, зробім, і куды ні пашлеш нас, пойдзем;
І адказалі яны Ігошуу, кажучы: «Усе, што ты расказаў нам, зробім, і куды пашлеш нас, пойдзем.
як слухалі мы Майсея, так будзем слухаць і цябе: толькі Гасподзь Бог твой хай будзе з табою, як Ён быў з Майсеем;
Подле ўсяго як слухалі мы Масея, так будзем слухаць і цябе; адно хай будзе СПАДАР, Бог твой, з табою, як Ён быў з Масеям.
кожны, хто ўсупрацівіцца загаду твайму і не паслухаецца слоў тваіх ва ўсім, што ты ні загадаеш яму, будзе аддадзены сьмерці. Толькі будзь цьвёрды і мужны!
Кажны, хто спрацівіцца вуснам тваім і не паслухае словаў тваіх у вусім, што ты раскажаш яму, памрэць. Адно будзь дужы а адважны!»