Ісуса сына Нава 19 разьдзел

Кніга Ісуса сына Нава
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Другое жэрабя выпала Сымону, племю сыноў Сымонавых, паводле родаў іхніх: і быў надзел іхні сярод надзелу сыноў Юдавых.
 
І вышла другое жэрабя Сымону, і пляменю сыноў Сымонавых, па радзімах іхных; і быў спадак іхны сярод спадку сыноў Юдзіных.

У надзеле іхнім былі: Вірсавія альбо Шэва, Малада,
 
І было ў іх, у спадку іхным: Веер-Шэва а Шэва а Молада

Хацар-Шуал, Вала і Ацэм,
 
А Гацар-Шуал а Вала а Ацэм

Элталад, Вэтул і Хорма,
 
А Елтолад а Вефул а Горма

Цыклаг, Бэт-Маркавот і Хацар-Суса,
 
А Цыклаґ а, Веф-Маркавоф а Гацар-Суса

Бэт-Леваот і Шарухен: трынаццаць гарадоў зь іх сёламі,
 
А Веф-Леваоф а Шаруген: трынанцаць местаў ізь сёламі іх.

Аін, Рымон, Этэр і Ашан: чатыры гарады зь сёламі іх,
 
Ен-Рыммон а Ефер а Ашан: чатыры месты ізь сёламі іх.

і ўсе сёлы, якія вакол гарадоў гэтых аж да Ваалат-Бээра, альбо паўднёвай Рамы. Вось надзел племю сыноў Сымонавых, паводле родаў іхніх.
 
І ўсі сёлы, каторыя наўкола местаў гэтых аж да Ваалаф-Веера, паўднявое Рамы. Гэта спадак плямені сыноў Сымонавых, па радзімах іхных.

Ад дзялянкі сыноў Юдавых выдзелены надзел племю сыноў Сымонавых. Як што дзялянка сыноў Юдавых была надта вялікая для іх, дык сыны Сымонавыя і атрымалі надзел сярод іхняга надзелу.
 
Зь дзелі сыноў Юдзіных спадак сыноў Сымонавых, бо дзель сыноў Юдзіных была лішне вялікая ім; затым адзяржалі спадак сынове Сымонавы сярод іхнага спадку.

Трэцяе жэрабя выпала сынам Завулонавым паводле родаў іхніх, і цягнулася мяжа надзелу іхняга да Сарыда;
 
І ўзышло трэйцяе жэрабя сыном Завулонавым, па радзімах іхных, і была граніца спадку іхнага аж да Сарыду.

мяжа іх падымаецца да мора і да Маралы і прымыкае да Дабэшэта і прымыкае да патока, які перад Ёкнэамам;
 
Узыходзе граніца іхная да мора а Марэалі, і натыкаецца на Дабешэфа, і натыкаецца на цурэй, каторы перад Ёкнеямам,

ад Сарыда ідзе назад да ўсходняга боку, на ўсход сонца, да мяжы Кіслот-Тавора; адсюль ідзе да Даўрата і падымаецца да Яфіі;
 
І паварачае ад Сарыду ў кірунку ўсходнім, на ўсход сонца аж да граніцы Кіслоф-Фавору, адгэтуль да Даверафу і ўзыходзе аж да Яфы.

адсюль праходзіць на ўсход у Гет-Хэфэр, у Іту-Кацын, і йдзе да Рымона, Мітаара і Нэі;
 
А адгэтуль праходзе ў кірунку ўсходнім да Ґаф-Гэферу, да Іт-Кацыну, і выходзе да Рыммону, Міфоару а Неі.

і паварочвае мяжа з поўначы да Ханатона і канчаецца далінаю Іфтах-Эл;
 
І акружае яго граніца з поўначы да Ганафону, і канцы яе былі ў даліне Іфтагэль.

далей: Катаф, Нагалал, Шымрон, Ідэала і Віфляем: дванаццаць гарадоў зь іх сёламі.
 
Адлі Катаф а Нагалал а Шымрон а Ідала а Бэтлеем: двананцаць местаў ізь сёламі іх.

Вось надзел сыноў Завулонавых, паводле іхніх родаў; вось гарады і сёлы іхнія.
 
Гэта спадак сыноў Завулонавых, па радзімах іхных, гэта месты а сёлы іхныя.

Чацьвёртае жэрабя выпала Ісахару, сынам Ісахаравым, паводле родаў іхніх;
 
Іссасхару вышла жэрабя чацьвертае, сыном Іссасхаровым, па радзімах іхных.

мяжою іх быў: Ізрээль, Кесулот і Сунэм,
 
І былі граніцы іхныя: Ізрэель а Кесулоф а Шунем

Хафараім, Шыён і Анахаоат,
 
А Гафараім а Шыён а Анагараф

Равіт, Кішыён і Авец,
 
А Раўвіф а Кіш’ён а Евец

Рэмэт, Эн-Ганім і Бэт-Пацэц;
 
А Рэмеф а Ен-Ґанім а Ен-Гадда а Веф-Пацэц.

і прымыкае мяжа да Тавора і Шагацымы і Вэтсаміса, і канчаецца мяжа іхняя каля Ярдана: шаснаццаць гарадоў зь сёламі іх.
 
І натыкаецца граніца на Фавор а Шагацуму а Веф-Шемес, і былі канцы граніцы ля Ёрдану: шаснанцадь местаў ізь сёламі іх.

Вось надзел сыноў племя Ісахаравага паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іхнія.
 
Гэта спадак плямені сыноў Іссасхаровых, па радзімах іхных; гэта месты а сёлы іхныя.

Пятае жэрабя выпала племю сыноў Асіравых, паводле родаў іхніх;
 
І вышла жэрабя пятае плямені сыноў Ашэравых, па радзімах іхных.

мяжою іх былі: Хэлкат, Халі, Вэтэн і Ахсаф,
 
І была граніца іхная: Гэлкаф а Галі а Ветэн а Ахшаф

Аламэлэх, Амад і Мішал; і прылягае мяжа да Карміла з заходняга боку і да Шыхор-Ліўната;
 
А Аламелех а Амад а Мішал. І натыкаецца на Карміл із заходняга боку а Шыгор-Ліўнаф,

потым ідзе назад на ўсход сонца ў Вэт-Дагон і прылягае да Завулона і да даліны Іфтах-Эл з поўначы, у Бэт-Эмэк і Нэеэл, і йдзе ў Кавула, зь левага боку;
 
І паварачае на ўсход сонца да Веф-Даґону, і натыкаецца на Завулон а даліну Іфта-Эль на поўнач Веф-Емену а Неелю, і йдзець ля Кавулу, зь левага боку.

далей: Эўрон, Рэхаў, Хамон і Кана, да Сідона вялікага;
 
Адлі ля Еўрону а Рэгову а Гамону а Каны аж да Сыдону Вялікага.

потым мяжа вяртаецца да Рамы да ўмацаванага горада Тыра, і паварочвае мяжа да Хосы і канчаецца каля мора, у мястэчку Ахзіў;
 
Потым зварачаецца граніца да Рамы аж да ўмацаванага места Тыра; і паварачае граніца да Госы, і былі канцы яе ля мора, у раёне Ахзыве

далей: Ума, Афэк і Рэхаў: дваццаць два гарады зь сёламі іх.
 
А ў Умме а Афеку а Рэгове: дваццаць два месты ізь сёламі іх.

Вось надзел калена сыноў Асіравых, паводле плямёнаў іхніх; вось гарады і сёлы іх.
 
Гэта спадак плямені сыноў Ашэровых, па радзімах іхных; гэта месты а сёлы іхныя.

Шостае жэрабя выпала сынам Нэфталімавым, сынам Нэфталіма паводле родаў іхніх;
 
Сыном Неффалімовым вышла шостае жэрабя, сыном Неффалімовым, па радзімах іхных.

мяжа ішла ад Хэлэфа ад дубровы, што ў Цананіме, да Адамі-Нэкева і Яўнэіла, да Лакума, і канчалася каля Ярдана;
 
І была граніца іхная ад Гэлефу, ад дубровы да Цананіму а Адамі-Некеву а Яўнеелю аж да Лакуму, і былі канцы яе ля Ёрдану.

адсюль вяртаецца мяжа на захад да Азнот-Тавора і йдзе адтуль да Хукока, і прылягае да Завулона з поўдня, і да Асіра прылягае з захаду, і да Юды каля Ярдана, ад усходу сонца.
 
І зварачаецца граніца на захад да Азноф-Фавору, і йдзець стуль да Гукоку, і натыкаецца на Завулон з паўдня, і на Ашэр натыкаецца із захаду, і на Юду ля Ёрдану, з усходу сонца.

гарады ўмацаваныя: Цыдым, Цэр, Хамат, Ракат і Хінэрэт,
 
А месты ўмацаваныя: Цыдым, Цэр а Гамар, Раккаф а Хінэрэф

Адама, Рама і Асор,
 
А Адама а Рама а Гацор

Кедэс, Эдрэя і Эн-Гацор,
 
А Кедэш а Едрэя а Ен-Гацор

Ірэон, Мігдал-Эл, Харэм, Бэт-Анат і Вэтсаміс: дзевятнаццаць гарадоў зь іх сёламі.
 
А Ірон а Міґдал-Эль, Горэм а Веф-Анаф а Веф-Шэмес: дзевятнанцаць местаў ізь сёламі іх.

Вось надзел племю сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іх.
 
Гэта спадак плямені сыноў Неффалімовых, па радзімах іхных; гэта месты а сёлы іхныя.

Племю сыноў Данавых, паводле родаў іхніх, выпала жэрабя сёмае;
 
Плямені сыноў Дановых, па радзімах іхных, вышла жэрабя сёмае.

мяжою надзелу іхняга былі: Цора, Эштаол і Ір-Шэмэш,
 
І былі граніцаю спадку іхнага: Цора а Ештаол а Ір-Шэмеш

Шаалавін, Аялон і Ітла,
 
А Ша-Алаўвін а Айлон а Іфла

Элон, Тымната і Экрон,
 
А Елон а Фімна а Екрон

Элтэке, Гівэтон і Ваалат,
 
А Елтэке а Гіўвефон а Ваалаф

Ігуд, Бэнэ-Вэрак і Гат-Рымон,
 
А Ігуд а Бене-Верак а Ґаф-Рыммон

Мэ-Яркон і Ракон зь мяжою пабліз Ёпіі. І выпаў надзел сыноў Данавых малы для іх.
 
А Ме-Яркон а Ракон із граніцаю супроці Еппы.

І сыны Данавыя пайшлі вайною на Ласэм і ўзялі яго, і пабілі яго мечам, і атрымалі яго ў спадчыну, і пасяліліся ў ім, і назвалі Ласэм-Данам, імем Дана, бацькі свайго.
 
І ад іх вышла граніца сыноў Дановых. І ўзышлі сынове Дановы, і ваявалі ізь Лешэмам, і зваявалі яго, і зразілі яго лязом мяча, і адзяржалі яго на спадак, і асяліліся ў ім, і назвалі Лешэм Данам подле імені Дана, айца свайго.

Вось надзел племю сыноў Данавых, паводле родаў іхніх; вось гарады і сёлы іхнія.
 
Гэта спадак плямені сыноў Дановых, па радзімах іхных: гэта месты а сёлы іхныя.

Калі закончылі падзел зямлі, паводле межаў яе, тады сыны Ізраілевыя далі сярод сябе надзел Ісусу, сыну Нава:
 
І скончылі дзяліць зямлю па граніцах яе; і далі сынове Ізраелявы спадак Ігошуу Нунянку сярод сябе.

паводле загаду Гасподняга далі яму горад Тамнат-Сараі, якога ён прасіў, на гары Яфрэмавай; і паставіў ён горад і жыў у ім.
 
З расказаньня СПАДАРОВАГА далі яму места, каторага ён прасіў, Фімнаф-Сэраг, на гары Яхрэмавай; і збудаваў ён места, і жыў у ім.

Вось надзелы, якія Элеазар сьвятар, Ісус, сын Наваў, і правадыры пакаленьняў падзялілі плямёнам сыноў Ізраілевых, паводле жэрабя, у Сіломе, перад абліччам Гасподнім, каля ўваходу ў скінію сходу. І закончылі падзел зямлі.
 
Гэта спадкі, каторыя раздалі на спадкі плямёнам сыноў Ізраелявых Елеазар, Ігошуа Нунянок а галавы айцоў, жэрабям у Шыле, перад відам СПАДАРОВЫМ, ля ўходу будану збору. І скончылі дзяльню зямлі.