Псалтыр 38 верш » Псалтыр 38:7 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 38 верш 7

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 38:7 / Пс 38:7

Filter: all
Сапраўды, чалавек ходзіць, як прывід; і марны клопат яго, зьбірае і ня ведае, каму дастанецца гэта.

Я скрывіўся, моцна схіліўся, усе дні ў смутку хаджу,

Сагнуты і прыгнечаны я надзвычайна, цэлы дзень хадзіў засмучаны.

Я сусім чыста загбаўшыся а згорбіўшыся, увесь дзень хаджу хмарны;

Зусім я сагнуўся, скрывіўся; усе дні я хаджу ды сумую.

Згорблены я і вельмі панураны, увесь дзень хаджу я жалобны;

Сапраўды, чалавек ходзіць, як прывід, дарэмна мітусіцца, зьбірае скарбы і ня ведае, для каго зьбірае іх.

Зусім я сагнуты і скрыўлены — усе дні хаджу ды сумую.

Як той прывід ходзіць чалавек і ўсё марна мітусіцца, Багацее і не ведае, каму застанецца гэта.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter