Псалтыр 141 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Вучэньне Давідава. Малітва ягоная, калі ён быў у пячоры. Голасам маім да Госпада заклікаў я, голасам маім Госпаду памаліўся;
 
Псальм Давідавы. Госпадзе, я клічу Цябе, пасьпяшы да мяне! Пачуй голас мой, калі я гукаю да Цябе!

выліў перад ім малітву маю; адкрыў Яму скруху маю.
 
Няхай малітва мая узносіцца, як кадзіла, прад Табою; а мае рукі — як ахвяра вячорная!

Калі зьнемагаў ува мне дух мой, Ты ведаў сьцежку маю. На дарозе, па якой я хадзіў, яны тайна паставілі сеткі на мяне.
 
Пастаў, Госпадзе, стражу вуснам маім і варту прас браме губаў маіх!

Гляджу праваруч і бачу, што ніхто не прызнае мяне: ня стала мне сховаў, ніхто за душу маю ня мае турботы.
 
Ня схілі сэрца майго да учынкаў благіх, — ды чыніць штосьці ліхое з нягоднікамі, — каб я не каштаваў іхняе асалоды.

Я паклікаў Цябе, Госпадзе, я сказаў: Ты прыстанішча маё і частка мая на зямлі жывых.
 
Няхай мяне б’е справядлівы: гэта з любові ён мяне карае. Аднак алей бязбожнаго няхай ніколі не красіць маей галавы! Заўсёды малітва мая супрацівіцца іхняй злосьці.

Уваж енку майму, бо я вельмі зьнямогся. Аслані мяне ад ганіцеляў маіх, бо яны дужэйшыя за мяне.
 
Іх судзьдзі кінены ў цясьніны між скалаў, тады яны зразумеюць, што словы мае лагодныя былі.

Выведзі зь цямніцы душу маю, каб я славіў імя Тваё. Вакол мяне зьбяруцца праведныя, калі Ты пакажаш мне дабрадзейнасьць.
 
Як-бы хто зямлю араў і драбіў, так нашыя косьці рассыпаны над берагам пекла (Шэолю).