Псалтыр 141 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Вучэньне Давідава. Малітва ягоная, калі ён быў у пячоры. Голасам маім да Госпада заклікаў я, голасам маім Госпаду памаліўся;
Павучэнне Давіда, калі маліўся ён у пячэры. Голасам маім да Бога заклічу, Голасам маім да Бога памалюся.
выліў перад ім малітву маю; адкрыў Яму скруху маю.
Пралью перад Ім маленне мае, Пра скруху маю распавяду перад Ім.
Калі зьнемагаў ува мне дух мой, Ты ведаў сьцежку маю. На дарозе, па якой я хадзіў, яны тайна паставілі сеткі на мяне.
Калі знікла мужнасць духа майго, Ты ведаў усе сцежкі мае, На шляху, па якім я крочыў, захавалі сетку для мяне.
Гляджу праваруч і бачу, што ніхто не прызнае мяне: ня стала мне сховаў, ніхто за душу маю ня мае турботы.
Глядзеў вакол сябе, і не было нават знаёмага мне, Не было куды бегчы, і ніхто не прыйшоў ратаваць мяне.
Я паклікаў Цябе, Госпадзе, я сказаў: Ты прыстанішча маё і частка мая на зямлі жывых.
Заклікаў Цябе, Божа, і мовіў: «Ты спадзяванне мае і частка мая на зямлі жывучых.
Уваж енку майму, бо я вельмі зьнямогся. Аслані мяне ад ганіцеляў маіх, бо яны дужэйшыя за мяне.
Пачуй голас малення майго, бо знікае дух мой, Захавай мяне ад ганіцеляў маіх, бо дужэйшыя за мяне.
Выведзі зь цямніцы душу маю, каб я славіў імя Тваё. Вакол мяне зьбяруцца праведныя, калі Ты пакажаш мне дабрадзейнасьць.
Вывядзі з пячэры душу маю, і праслаўлю імя Твае. Аточаць мяне правядныя, калі ўшчодрыш мяне».