Псалтыр 70 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка
На Цябе, Госпадзе, спадзяюся; хай ня буду вавек пасаромлены.
Псалом Давіда. Сыноў Іанадава і першых палонных.
Праўдай Тваёй мяне вызвалі і выбаві; прыхілі вуха Тваё да мяне, і ўратуй мяне.
На Цябе, Божа, спадзяюся, Да пасаромлены не буду ніколі.
Будзь мне трывалым прыстанішчам, куды я заўсёды мог бы схавацца; Ты наказаў уратаваць мяне, бо цьвярдыня мая і моцнасьць мая — Ты.
Праўдай Тваёю вызвалі мяне і ратуй мяне, Дахілі да мяне вуха Свае і дапамажы мне.
Божа мой! вызвалі мяне з рук бязбожніка, з рук бязбожніка і прыгнятальніка.
Зрабіся Богам-абаронцай для мяне, стань трывалым месцам ратавання майго, Бо Ты цвярдыня і прытулак мой.
Бо Ты — надзея мая, Госпадзе Божа, спадзяваньне маё зь юнацтва майго.
Божа, ратуй мяне з рук грэшных, З рук злачынцаў і крыўдзіцяляў.
На Цябе апіраўся я быў ад улоньня; Ты вывеў мяне з чэрава маці маёй; Табе хвала мая ня спыніцца.
Бо Ты — цярпенне мае, Божа. Божа, спадзяванне мае ад юнацтва майго.
Многім я стаўся нібыта дзівам; але Ты — цьвёрдая надзея мая.
Табою зацверджаны я ад улоння, ад чэрава матчынага майго Ты апякаеш мяне, Пра Цябе вечна будзе песня мая.
Няхай вусны мае хвалою напоўняцца, каб я Табе славу сьпяваў, кожны дзень апяваў Тваю веліч.
Бо дзівам зрабіўся для шмат людзей, І Ты для мяне Памагаты моцны.
Не адкідай мяне на час старасьці; як пачне мая сіла слабнуць, не пакінь мяне,
Да напоўняцца вусны мае пахвалою, Бо славу Табе спяваю, пра вялікасць Тваю кожны дзень.
бо ворагі мае супраць мяне змаўляюцца, і тыя, што цікуюць душу маю, — ладзяць нарады,
Не забывай пра мяне падчас старасці маёй, Калі змаліцца моц мая, не пакінь мяне.
кажучы: «Бог яго кінуў; даганеце і схапеце яго; бо няма таго, хто б яго ўратаваў».
Бо мовілі ворагі мнее, І пільнуючыя душу маю дамовіліся:
Божа! не аддаляйся ад мяне; Божа мой! пасьпяшайся мне на дапамогу.
«Вось Бог пакінуў яго, Наганіце і забіце яго, бо няма каму за яго заступіцца».
Хай пасаромяцца і зьнікнуць супастаты душы маёй; хай сорам і ганьба пакрые тых, што зычаць мне ліха!
Божа мой, не адыходзь ад мяне, Божа да дапамогі маёй звярніся.
А я заўсёды буду на Цябе спадзявацца і памнажаць Тваю славу.
Да пасаромяцца і знікнуць усе паклёпнікі душы маёй, Да апрануцца сорамам усе шукаючыя мне ліха.
Вусны мае абвяшчацьмуць праўду Тваю, кожны дзень Твае добрыя дзеі; бо я ня ведаю ліку ім.
Я жа заўсёды спадзяюся на Цябе, Божа, І ўзношу заўсёды славу Табе.
Буду славіць усемагутнасьць Госпада Бога; згадаю праўду Тваю — адзіна Тваю.
Вусны мае ўзвесцяць праўду Тваю, Кожны дзень — ратаванне Твае, бо не ўзведаў кніжнага.
Божа! Ты навучаў мяне зь дзён маёй маладосьці, і да сёньня дзівосы Твае я абвяшчаю.
Увайду ў сіле Божай, Божа, узгадаю праўду Тваю, Цябе Адзінага.
І да старасьці, і да сівізны не пакінь мяне, Божа, пакуль не абвяшчу Тваю сілу гэтаму роду і ўсім будучым магутнасьць Тваю.
Божа, навучаў мяне ад юнацкіх дзён, І да гэтага дня ўзвешчу пра ўсе цуды Твае.
Праўда Твая, Божа, да найвышэйшых; вялікія дзеі ўчыніў Ты; Божа, хто падобны да Цябе?
І да старасці, да сівых валасоў, не пакідай мяне, Божа, Пакуль не ўзвешчу будучаму роду сілу Тваю:
Ты пасылаў на мяне многія і лютыя беды, але і зноў ажыўляў мяне і зь бездані зямлі зноў выводзіў мяне.
Моц Тваю і праўду Тваю вышэй неба. Бо сатварыў дзеля мяне вялікія справы, і хто падобны да Цябе?
Ты ўзвышаў мяне і суцяшаў мяне, і зь бездані зямлі выводзіў мяне.
Цяжкія звёў на мяне беды і ліха, І зноў узнімаў да жыцця мяне, і з бездань зямных выводзіў мяне.
І я буду славіць Цябе на псалтыры, Тваю праўду, Божа мой; буду Цябе апяваць на арфе, Сьвяты Ізраілеў!
Узвялічыў на мне вялікасць Тваю, І суцяшаў мяне, і з бездань зямных выводзіў мяне.
Радуюцца вусны мае, калі я сьпяваю Табе, і душа мая, якую Ты вызваліў;
І я ўслаўлю Цябе сярод людзей, Божа, на псаломскіх прыладах — праўду Тваю, Заспяваю Табе на гуслях, святы Божа Ізраіляў.
і язык мой кожны дзень будзе абвяшчаць праўду Тваю, бо пасаромленыя, бо паганьбёныя тыя, што ліха шукаюць мне.
Радуюцца вусны мае, калі спяваю Табе, І спявае душа мая, што ўратаваў Ты.