Псалтыр 70 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Кіраўніку хору. Давідава. На ўспамін.
 
Псалом Давіда. Сыноў Іанадава і першых палонных.

Божа! вывальні мяне; СПАДАРУ, на помач імне пабарзьдзі.
 
На Цябе, Божа, спадзяюся, Да пасаромлены не буду ніколі.

Няхаб будуць засаромлены а паганьбены шукаючыя душы мае; няхай адступяць назад і будуць адданы на зьдзек жадаючыя імне ліха;
 
Праўдай Тваёю вызвалі мяне і ратуй мяне, Дахілі да мяне вуха Свае і дапамажы мне.

Няхай зьвернуцца з прычыны свайго сораму, каторыя кажуць: «Ага, Ага!»
 
Зрабіся Богам-абаронцай для мяне, стань трывалым месцам ратавання майго, Бо Ты цвярдыня і прытулак мой.

Няхай цешацца а вяселяцца ў Табе ўсі шукаючыя Цябе; Няхай тыя, што любяць спасеньне Твае, кажуць кажначасна: «Хай узьвялічыцца Бог!»
 
Божа, ратуй мяне з рук грэшных, З рук злачынцаў і крыўдзіцяляў.

Але я ўбогі а бедны; пабарзьдзі да мяне, Божа! Ты мая помач а мой выбавіцель; СПАДАРУ! не адвалакай.
 
Бо Ты — цярпенне мае, Божа. Божа, спадзяванне мае ад юнацтва майго.