Псалтыр 80 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Кіраўніку хору. На Шошанім Едуф. Псальма Асафова.
 
Кіроўцу хору. На Гефскай прыладзе. Псалом Асафа.

Пастыру Ізраеляў! уважай; Ты, што водзіш, як статак, Язэпа, седзячы меж Херуваў, зьзяй.
 
Радуйцеся Богу, Памочніку нашаму, Усклікайце да Бога Якава.

Перад Яхрэмам а Веняміном а Манасом пабудзі магутнасьць Сваю й прыйдзі спасьці нас.
 
Бярыце псалом і грайце на тымпану, І на псалціры прыгожай з гуслямі.

Божа, зьвярні нас; хай зьзяе від Твой, і будзем спасёны!
 
Затрубіце ў маладзік трубою, У дзень урачысты свята вашага.

СПАДАРУ, Божа войскаў! пакуль будзе курэць гнеў Твой на малітву люду Свайго?
 
Бо так загадана Ізраілю, Так вызначана Богам Якава.

Ты жывіў іх хлебам сьлёзным і даваў ім сьлёзы піць утрая больш.
 
Засведчыў Іёсіфу гэта, калі зыходзіў ён ад зямлі Егіпецкай, Дзе пачуў мову, якой не ведаў.

Ты пастанавіў нас на зваду суседзям нашым, і непрыяцелі нашы сьмяюцца мяжсобку.
 
Зняты з плячэй яго цяжар, І рук ягоныя ад кошыкаў.

Божа войскаў! зьвярні нас; хай зьзяе від Твой, і будзем спасёны;
 
«У самоце паклікаў Мяне, і Я збавіў цябе, Пачуў цябе сярод буры, выпрабаваў цябе у вады разладу.

Ты перанёс віно зь Ягіпту, выгнаў народы й пасадзіў яго;
 
Слухайце, людзі Мае, і засведчу вам! Ізраілю, паслухай мяне!

Ты ачысьціў месца перад ім і зрабіў, каб глыбака ўкаранілася і напоўніла зямлю.
 
Не рабі сабе багоў новых І не пакланіся богу чужому.

Горы пакрыліся яго сьценям, і гольле яго, як кедры Божыя;
 
Я ёсць Уладар Бог твой, што вывеў цябе з зямлі Егіпецкай, Адчыні вусны свае, і Я напоўню іх.

Яно пусьціла гольле аж да мора і аж да Ракі пагоны свае.
 
І не паслухалі людзі Мае голаса Майго, І Ізраіль не прыслухаўся да Мяне.

Нашто зламіў Ты агарожу яго, так што ўсі праходзячыя ўздоўж дарогі ірвуць плады яго?
 
І адпусціў іх па падумках сэрцаў іх, Няхай ідуць як жадаюць яны.

Лесавы дзік пустоша яго, ідзікая жывёла ў полю жывіцца ім.
 
Калі б людзі паслухалі Мяне, Калі б Ізраіль па Маім шляхам хадзіў,

Божа войскаў! зьвярні ж, глянь ізь нябёс і бач, даведайся да гэтага віна,
 
То змірыў бы ворагаў іх, І на прыгнётчыкаў іх паклаў бы руку Маю.

І ахарані тое, што пасадзіла правіца Твая, і пагон, што Ты ўмацаваў Сабе.
 
Ворагі Божыя зманіліся перад імі, І будзе ім свой час.

Спалена яно цяплом, сьцята яно; няхай яны загінуць ад вайцяньня віду Твайго!
 
І насыціў іх хлебам багата, І насычаў іх мёдам».

Але няхай рука Твая будзе над мужам правіцы Твае, на сыну людзкім, каторага Ты ўмацаваў Сабе.
 

Тады мы ніколі не адступім ад Цябе; ажывіш нас, і імя Твае будзем гукаць.
 

Зьвярні нас, СПАДАРУ, Божа войскаў! Зьнярні нас, хай зьзяе від Твой, і будзем спасёны.