Псалтыр 80 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Псальма Асафава.
Кіроўцу хору. На Гефскай прыладзе. Псалом Асафа.
Сьпявайце радасна Богу, цьвярдыні нашай; усклікайце Богу Якава!
Радуйцеся Богу, Памочніку нашаму, Усклікайце да Бога Якава.
Вазьмеце псальму, зайграйце на бубне, на арфе з гукам прыемным, на псалтыры;
Бярыце псалом і грайце на тымпану, І на псалціры прыгожай з гуслямі.
трубеце ў трубу парою маладзіка, у пэўны час, у дзень сьвята нашага;
Затрубіце ў маладзік трубою, У дзень урачысты свята вашага.
бо гэта закон Ізраілю, пастанова ад Бога Якаўлевага.
Бо так загадана Ізраілю, Так вызначана Богам Якава.
Ён пастанавіў гэта ў сьведчаньне Язэпу, калі той выйшаў зь зямлі Егіпецкай, дзе пачуў гукі мовы, якое ня ведаў:
Засведчыў Іёсіфу гэта, калі зыходзіў ён ад зямлі Егіпецкай, Дзе пачуў мову, якой не ведаў.
«Я зьняў з плячэй ягоны цяжар, і рукі ягоныя вызваліліся ад кашоў».
Зняты з плячэй яго цяжар, І рук ягоныя ад кошыкаў.
У гароце ты паклікаў Мяне, і Я цябе вызваліў; зь сярэдзіны грому пачуў Я цябе; пры водах Мэрывы выпрабаваў цябе.
«У самоце паклікаў Мяне, і Я збавіў цябе, Пачуў цябе сярод буры, выпрабаваў цябе у вады разладу.
Слухай, народзе Мой, і Я буду сьведчыць табе; Ізраіле! о, калі б ты паслухаў Мяне!
Слухайце, людзі Мае, і засведчу вам! Ізраілю, паслухай мяне!
Хай ня будзе ў цябе іншага Бога, і не пакланяйся богу чужому.
Не рабі сабе багоў новых І не пакланіся богу чужому.
Я Гасподзь, Бог твой, Які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай; разамкні твае вусны, і Я напоўню іх».
Я ёсць Уладар Бог твой, што вывеў цябе з зямлі Егіпецкай, Адчыні вусны свае, і Я напоўню іх.
Але народ Мой ня слухаўся голасу Майго, і Ізраіль не ўпакорваўся Мне;
І не паслухалі людзі Мае голаса Майго, І Ізраіль не прыслухаўся да Мяне.
таму Я пакінуў іх упартасьці іхняга сэрца, хай ходзяць паводле намераў сваіх.
І адпусціў іх па падумках сэрцаў іх, Няхай ідуць як жадаюць яны.
О, калі б народ Мой слухаў Мяне і Ізраіль хадзіў Маімі шляхамі!
Калі б людзі паслухалі Мяне, Калі б Ізраіль па Маім шляхам хадзіў,
Я хутка ўпакорыў бы ворагаў іхніх і павярнуў бы руку Маю на прыгнятальнікаў іхніх;
То змірыў бы ворагаў іх, І на прыгнётчыкаў іх паклаў бы руку Маю.
ненавісьнікі Госпада поўзалі б перад імі, а дабрашчасьце доўжылася б заўсёды.
Ворагі Божыя зманіліся перад імі, І будзе ім свой час.
я карміў бы іх тлушчам пшаніцы і насычаў бы іх мёдам са скалы.
І насыціў іх хлебам багата, І насычаў іх мёдам».