Псалтыр 117 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Алілуя. Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.
 
Алелюйя. Слаўце Бога Добрга, Бо вечна міласэрнасць Яго.

Хай скажа сёньня дом Ізраілеў: Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.
 
Няхай кажа дом Ізраіляў: «Бог Добры, бо вечна міласэрнасць Яго».

Хай скажа сёньня дом Ааронаў: Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.
 
Няхай кажа дом Ааронаў: «Бог Добры, бо вечна міласэрнасць Яго».

Хай скажуць сёньня, хто баіцца Госпада: Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.
 
Няхай кажуць усе багабаязныя: «Бог Добры, бо вечна міласэрнасць Яго».

З уціску паклікаў я Госпада, і пачуў мяне, і на шырокае месца вывеў мяне Гасподзь.
 
У цясноце заклікаў Бога, І прастораю адказаў мне.

Гасподзь за мяне — не збаюся: што зробіць мне чалавек?
 
Бог Памагаты мне, не напалохаюся, Што чалавек мне сатворыць?

Гасподзь мне памочнік: буду глядзець на ворагаў маіх.
 
Бог Памагаты мне, І я ўгледжу ворагаў маіх.

Лепей спадзявацца на Госпада, чым спадзявацца на чалавека.
 
Лепей спадзявацца на Бога, Чым спадзявацца на чалавекаў.

Лепей спадзявацца на Госпада, чым спадзявацца на князёў.
 
Лепш спадзявацца на Бога, Чым на паноў спадзявацца.

Усе народы абступілі мяне, але імем Гасподнім я іх скінуў;
 
Усе народы абышлі мяне, І імем Божым супрацьстаяў ім.

Абступілі мяне, атачылі мяне; але імем Гасподнім я іх скінуў.
 
Атачаючыя аточалі мяне І імем Божым змагаўся з імі.

Абселі мяне, як пчолы соты, і пагасьлі, як вагонь у цёрне; імем Гасподнім я іх скінуў.
 
Агарнулі мяне, як пчолы соты свае, распаліліся, як куст палымяны, І імем Божым супрацьстаяў ім.

Моцна штурхнулі мяне, каб я ўпаў; але Гасподзь падтрымаў мяне.
 
Штурхалі, каб паваліць мяне, Але Бог падтрымаў мяне.

Гасподзь сіла мая і песьня; Ён зрабіўся выратаваньнем маім.
 
Моц мая і песня мая Госпад, І быў мне ратаваннем.

Голас радасьці і выратаваньня ў жытлішчах праведнікаў; правіца Гасподняя творыць сілу!
 
Покліч радасці і ратавання ў сялібах правядных, Бо рука Божая моц з’явіла,

Правіца Гасподняя высока, правіца Гасподняя творыць сілу!
 
Рука Божая ўзняла мяне, Бо рука Божая моц з’явіла.

Не памру, а жыць буду і абвяшчацьму дзеі Гасподнія.
 
Не загіну і жывы буду, І паведаю справы Госпада.

Строга пакараў мяне Гасподзь, але сьмерцю мяне не скараў.
 
Караючы карае мяне Божа, Але не аддасць да смерці мяне.

Адчынеце мне браму праўды: увайду ў яе, праслаўлю Госпада,
 
Адчыніце мне брамы праўды, Увайду ў іх і Бога ўслаўлю.

вось брама Госпада, праведныя ўвойдуць у яе.
 
Гэта брамы Божыя, Пройдуць цераз іх правядныя.

Слаўлю Цябе, што Ты пачуў мяне і зрабіўся ратункам маім.
 
Праслаўлю Цябе, бо пачуў мяне, І быў мне ратаваннем.

Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла.
 
Камень,якім грэбавалі будаўнікі, Ён пакланы ў галаву вугла,

Гэта — ад Госпада, і гэта дзівосна ў нашых вачах.
 
Ад Бога ён быў, І гэта дзівосна ў вачах нашых.

Гэты дзень стварыў Гасподзь: парадуемся і ўзьвесялімся ў дзень гэты!
 
У гэты дзень, што сатварыў Бог, Узрадуемся і павясялімся Яму.

О, Госпадзе, выратуй! О, Госпадзе, пашчасьці!
 
О, Божа! Ратуй жа! О, Божа! Паспяшай жа!

Дабраславёны, хто ідзе ў імя Гасподняе! Дабраслаўляем вас з дома Гасподняга.
 
Дабраславены, хто ідзе дзеля імя Божага! Дабраславім вас з дому Божага.

Бог — Гасподзь, і апраменіў нас; зьвяжэце шнурамі ахвяру, вядзеце да нарожнікаў ахвярніка.
 
Бог Уладар, і з’явіся нам, Збірайцеся сонмам да пакрываючых ахвярышча.

Ты — Бог мой: славіць буду Цябе; Ты — Бог мой: славіць буду Цябе, (славіць буду Цябе, бо Ты пачуў мяне і зрабіўся маім ратаваньнем).
 
Бог мой Ты, і ўслаўлю Цябе Бог мой Ты, і ўзнясу Цябе. Услаўлю Цябе, бо пачуў мяне, і быў мне ратаваннем.

Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Ягоная.
 
Слаўце Бога Добрга, Бо вечна міласэрнасць Яго.