Псалтыр 119 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Да Госпада зьвярнуўся я ў скрусе маёй, і Ён пачуў мяне.
 
Песня ўзыходжання. У скрусе да Бога заклікаў, І Ён пачуў мяне.

Госпадзе! ратуй душу маю ад вуснаў манлівых, ад языка падступнага!
 
Божа, збаві мяне ад вуснаў няправых І ад языка падступнага.

Што дасьць табе і што дадасьць табе язык падступны?
 
Што дасць табе Ці дадасць табе язык хлуслівы твой?

Вострыя стрэлы моцнага, з жарам ад ядлоўцу.
 
Стрэлы Моцнага вы́вастраныя, З палымяным вуголлем спусташаючым.

Гора мне, што я застаюся ў Мосаха, жыву пад намётамі Кідарскімі.
 
Гора мне, бо туляннні мае працягваюцца, Пасяліўся ў сялібах Кідарскіх.

Доўга жыла душа мая зь ненавісьнікамі міру.
 
Натуляўся на чужбіне занаддта, І з непрымірымымі мірны быў.

Я міралюбны; але як толькі скажу пра мір, яны — ідуць ваяваць.
 
Але калі з мірам звяртаўся да іх, Усё роўна варагавалі супраць мяне.