Псалтыр 135 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Алілуя. Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо вечная ласка Яго.
Песня ўзыходжання. Праслаўце Бога, бо міласэрны, Бо вечна міласэрнасць Яго.
Слаўце Бога багоў, бо вечная ласка Яго.
Праслаўце Бога багоў, Бо вечна міласэрнасць Яго.
Слаўце Госпада ўладароў, бо вечная ласка Яго.
Праслаўце Ўладара́ ўладароў, Бо вечна міласэрнасць Яго.
Таго, Які адзін творыць цуды вялікія, бо вечная ласка Яго;
Сатварыў Адзіны цуды вялікія, Бо вечна міласэрнасць Яго.
Які мудра стварыў нябёсы, бо вечная ласка Яго;
Сатварыўшага неба мудрасцю, Бо вечна міласэрнасць Яго.
уцьвердзіў зямлю на водах, бо вечная ласка Яго;
Зацвердзіў зямлю на водах, Бо вечна міласэрнасць Яго.
стварыў сьвяцілы вялікія, бо вечная ласка Яго;
Сатварыў Адзіны свяціла вялізныя, Бо вечна міласэрнасць Яго.
сонца — на кіраваньне днём, бо вечная ласка Яго;
Сонца — для часу дзённага, Бо вечна міласэрнасць Яго.
месяц і зоркі — на кіраваньне ноччу, бо вечная ласка Яго;
Зоркі з месяцам — для часу начнога, Бо вечна міласэрнасць Яго.
пабіў Егіпет у першынцах ягоных, бо вечная ласка Яго;
Паразіў Егіпет і першынцы ягоныя, Бо вечна міласэрнасць Яго.
вывеў Ізраіля з асяродзьдзя яго, бо вечная ласка Яго;
І звёў Ізраіль з асяродзя гэтага, Бо вечна міласэрнасць Яго.
рукою моцнаю і мышцаю прасьцёртаю, бо вечная ласка Яго;
Рукою дужай і сілай звышняй, Бо вечна міласэрнасць Яго.
разьвёў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;
Падзяліў на часткі Чырвонае мора, Бо вечна міласэрнасць Яго.
і правёў Ізраіля пасярод яго, бо вечная ласка Яго;
І правёў Ізраіль пасярод яго, Бо вечна міласэрнасць Яго.
і скінуў фараона і войска ягонае ў Чэрмнае мора, бо вечная ласка Яго;
І знішчыў фараона і войска яго ў моры Чырвоным, Бо вечна міласэрнасць Яго.
правёў народ Свой цераз пустыню, бо вечная ласка Яго;
Правёў людзі Свае цераз пустэльню, Бо вечна міласэрнасць Яго.
пабіў цароў вялікіх, бо вечная ласка Яго;
Панішчыў цароў вялікіх, Бо вечна міласэрнасць Яго.
і забіў цароў моцных, бо вечная ласка Яго;
Панішчыў цароў дужых, Бо вечна міласэрнасць Яго.
Сігона, цара Амарэйскага, бо вечная ласка Яго;
Сігона, цара Амарэйскага, Бо вечна міласэрнасць Яго.
і Ога, цара Васанскага, бо вечная ласка Яго;
Ога, цара Васанскага, Бо вечна міласэрнасць Яго.
і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, бо вечная ласка Яго;
І даў зямлю іх у спадчыну, Бо вечна міласэрнасць Яго.
у спадчыну Ізраілю, рабу Свайму, бо вечная ласка Яго;
У спадчыну Ізраілю, рабу Свайму, Бо вечна міласэрнасць Яго.
спамянуў нас у прыніжэньні нашым, бо вечная ласка Яго;
Калі прыгнечаныя былі, узгадаў нас, Бо вечна міласэрнасць Яго.
і збавіў нас ад ворагаў нашых, бо вечная ласка Яго;
І вызваліў нас ад ворагаў нашых, Бо вечна міласэрнасць Яго.
ежу дае ўсякаму целу, бо вечная ласка Яго.
Падае ежу ўсялякай плоці, Бо вечна міласэрнасць Яго.
Слаўце Бога нябёсаў, бо вечная ласка Яго.
Праслаўце Бога Нябеснага, Бо вечна міласэрнасць Яго.