Псалтыр 52 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Кіроўцу хору. На духавым інструмэньце. Навучальная псальма Давідава.
Кіроўцу хору. На духавых прыладах. Павучэнне Давіда.
Сказаў шаленец у сэрцы сваім: няма Бога. Разбэсьціліся яны, і ўчынілі гнюсныя злачынствы; няма дабрачынца.
Кажа сабе звар’яцелы ў сэрцы сваім: Бога няма. Робіць брыдкія і агідныя справы, дабро ніколі не робіць.
Бог зь нябёсаў паглядзеў на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць той, хто разумее, шукае Бога.
Бог паглядае з Нябёс на сыноў чалавечых, Глядзіць ці шукае Яго тут хто-небудзь.
Усе ўхіліліся, зрабіліся аднолькава непатрэбнымі; ніхто ня робіць дабра, ніхто аніводзін.
Ўсе паўхіляліся, годных нікога няма, Няма тых, хто творыць дабро, няма аніводнага.
Няўжо ня ўрымсьцяцца беззаконьнікі, якія народ мой ядуць, быццам хлеб ядуць, і не заклікаюць Бога?
Ці не разумеюць усе зло робячыя, Снедаючыя людзьмі як тым хлебам і Бога не заклікаючыя?
Там страхам яны напалохаюцца, дзе страху няма, бо рассыпле Бог косткі таго, хто супраць Цябе ўзбурыўся, Ты іх пасароміш, бо іх Бог заняхаіў.
Там напалохаюцца дзе ніякага страху няма, Бо Бог рассыпаў косці чалавекаўгоднікаў, бо Бог заняхаіў іх
Хто дасьць з Сіёна ратунак Ізраілю? Калі Бог скасуе палон народу Свайго, тады зарадуецца Якаў і ўзьвесяліцца Ізраіль.
Хто дасць ад Сіёна ратаванне Ізраілю? Калі вызваліць Бог з палону людзей сваіх, узрадуецца Якаў, і ўзвясяліцца Ізраіль.