Псалтыр 108 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Божа хвалы маёй! не прамаўчы,
Кіроўцу хору. Псалом Давіда. Божа, адгукніся на хвалу Маю,
бо разьзявіліся на мяне вусны бязбожныя і вусны падступныя;
Бо вусны грэшнага, вусны хлуслівага раззявіліся на Мяне, Паклёп узвёў на Мяне языком хлуслівым,
адусюль атачылі мяне словамі нянавісьці, узбройваюць супраць мяне бяз прычыны;
Словамі нянавісці абышоў Мяне, Без віны ўзняўся на Мяне.
за любоў маю ваююць супраць мяне; а я малюся;
Замест любві маёй хлусіць на Мяне, А я маліўся,
аддаюць мне злом за дабро, за любоў маю — нянавісьцю.
Аддаў Мне за дабро ліхам, І нянавісцю за любоў Маю.
Пастаў над імі бязбожнага, і д’ябал хай стане праваруч яго.
Бязбожнага пастаў над ім, І сатана няхай стане па праую руку яго.
Калі будзе судзіцца, хай будзе вінаваты, і малітва ягоная няхай стане грэхам;
Калі пачне судзіцца, няхай асудзіцца, І малітва ягоная няхай за грэх залічыцца.
хай дні ягоныя будуць кароткія, і пасад ягоны іншы хай прыймае;
Няхай зменшацца дні ягоныя, І годнасць ягоная хай да другога пяройдзе.
дзеці ягоныя няхай будуць сіротамі, а жонка ягоная — удавою;
Няхай зробяцца дзеці яго жабракамі, І жонка яго — удавіцай.
хай бадзяюцца дзеці ягоныя і жабруюць, і просяць хлеба з руінаў сваіх;
Няхай жабруюць дзеці ягоныя і клёнчаць, Да выгнанцамі зробяцца з хатаў сваіх.
хай захопіць ліхвяр усё, што ёсьць у яго, хай другія захопяць працу ягоную;
Няхай забярэ ліхвяр усё, што мае ён, І хай забяруць іншыя напрацаванае ім.
хай ніхто яму не паспагадае; хай ніхто ня зьлітуецца зь сіротаў ягоных;
Няхай ніхто не заступіцца за яго, Няхай ніхто не падасць сіротам ягоным.
хай будуць нашчадкі ягоныя на пагібель, і хай забудзецца іхняе імя ў наступным родзе;
Няхай загінуць дзеці ягоныя, І да забудзецца імя ягонае сярод родаў.
хай згадаецца прад Госпадам беззаконьне бацькоў ягоных, і грэх маці ягонай хай не загладзіцца;
Няхай узгадаецца бяззаконне бацькі яго перад Богам, І грэх маці ягонай няхай не ачысціцца.
хай будуць заўсёды яны ў вачах Госпада, і хай вынішчыць Ён на зямлі пра іх памяць
Няхай назаўсёды будуць яны перад Богам, І да знікне памяць пра іх на зямлі.
за тое, што ён ня думаў пра літасьць, а гнаў чалавека беднага і ўбогага і зламанага сэрцам, каб забіць яго;
За тое, што пазабыў міласэрнасць і пагнаў чалавека беднага і сірага, І шкадуючана сэрцам захацеў забіць.
палюбіў праклён, і праклён спадобіць яго; не захацеў дабраславеньня, яно ад яго і адыдзе;
І палюбіў праклёны, і яны звернуцца на яго, І не пажадаў добрага слова, і іх не знойдзецца для яго.
хай у пракляцьце апранецца, быццам у рызу, і хай увойдзе яно, як вада, у нутробу ягоную і, як алей, у косткі ягоныя;
І апрануўся ў праклён, як у вопратку, Што увайшоў, як вада, у нутрыну яго — да самых касцей, як алей.
хай будзе яно яму, нібы вопратка, у якую ён апранецца, і як пояс, якім заўсёды перапаясваецца.
Да зробіцца гэта рызай для яго І поясам, якім апаясаны.
Такая аддача ад Госпада ворагам маім і тым, што ліхасловяць душу маю!
Такая доля ад Бога для ўсіх, хто хлусіць на Мяне І кажа няпраўду на душу Маю.
Са мною, Госпадзе, Госпадзе, чыні дзеля імя Твайго, бо добрая міласьць Твая; уратуй мяне,
Ты ж Божа мой, Божа зрабі Мне дзеля імя Твайго, Дзеля вялікай міласэрнасці Тваёй.
бо я бедны і ўбогі, і сэрца маё паранена ўва мне.
Ратуй Мяне, бо бедны і ўбогі я, І сэрца мае трапеча ва Мне.
Я зьнікаю, быццам цень, калі хіліцца дзень, гоняць мяне, як саранчу.
Як цень, калі праходзіць яна, так я знікаю, Гоняць Мяне як саранчу.
Калені мае зьнемаглі ад посту, і цела маё засталося бяз тлушчу.
Ногі Мае знемаглі ад пасту, І цела мае без алею знямогла.
Я зрабіўся для іх пасьмешышчам; убачыўшы мяне, галовамі круцяць.
Пасмешышчам зрабіўся для іх, Глядзяць на Мяне, галовамі ківаюць.
Памажы мне, Госпадзе, Божа мой; уратуй мяне з ласкі Тваёй,
Дапамажы Мне, Божа Мой, Ратуй мяне па дабрыні Тваёй,
хай уведаюць, што гэта Твая рука, і што Ты, Госпадзе, учыніў гэта.
Да зразумеюць, што рука гэта Твая, І што гэта справа Твая.
Яны праклінаюць, а Ты дабраславі; яны паўстаюць, але няхай будуць пасаромленыя; а раб Твой хай радуецца.
Яны праклянуць, а Ты дабраславіш, Паўстаючыя на Мяне няхай пасаромяцца, а раб Твой узрадуецца.
Хай апрануцца праціўнікі мае ў ганьбу і, як вопраткаю, хай накрыюцца сорамам сваім.
Да апрануцца ў сорам усе хлусячыя на Мяне, Апрануцца, як вопраткаю, у сорам свой.
І я голасна буду вуснамі сваімі славіць Госпада і сярод мноства Яго праслаўляць:
Праслаўлю Бога вельмі вуснамі сваімі, Пасярод шматнародзя ўсхвалю Яго,
бо Ён стаіць праваруч беднага, каб ратаваць яго ад судзьдзяў душы ягонай.
Бо Ён не адышоў ад беднага, І збавіць ад ганіцеляў душу яго.