Псалтыр 4 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма Давідава.
Кіроўцу хору. На струнавых прыладах. Псалом Давіда.
Калі клічу я, — акажыся мне, Божа праўды маёй! Ты даваў мне прастору ў цясноцьці. Умілажалься зь мяне і пачуй малітву маю.
Калі заклікаю я, пачуй мяне, Божа праўды маёй! У цясноце Ты даеш мне прастору, уміласэрніся і пачуй маленне мае.
Сынове людзкія! дакуль ганьбавацьмецца слава мая? Дакуль марнасьць любіць будзеце, дакуль няпраўды шукацьмеце?
Род чалавечы, навошта благія сэрцам? Навошта любіце марнае і няпраўду шукаеце?
Ведайце, што сьвятога Свайго Гасподзь Сабе вылучыў, чуе Гасподзь, калі я клічу Яго.
Вось бачыце, як Бог дзівосна сатварыў святому Свайму, Бог пачуе мяне, калі ўсклічу я да Яго.
У гневе грахоў не рабеце: на ложках сваіх разважайце ў сэрцах сваіх, і суцешыцеся!
Гневаючыся, не грашыце, І аб чым казалі ўдзень у сэрцы сваім, аб тым на ложку вашым умілуйцеся.
Ахвяры праўды прыносьце і майце надзею на Бога.
Рабіце ахвяры праўды І спадзявайцеся на Бога.
Многія кажуць: «Хто нам пакажа дабро?» Пакажы нам, Госпадзе, сьвятло аблічча Твайго!
Шмат людзей кажа: «Хто дабро нам дасць?» Праззяў на нас свет Твару Твайго.
Ты напоўніў радасьцю сэрца маё з той пары, як пабольшала ў іх хлеба й віна.
Узвясяліў сэрца маё Бог, А тыя ад памнажэння жыта, віна і алею свайго абагаціліся.
Я спакойна кладуся і сплю, бо Ты, Госпадзе, адзін даеш мне жыць у бясьпецы.
З мірам засынаю і спачываю, Бо Ты адзіны, Божа, абараняеш мяне.