Псалтыр 4 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма Давідава.
 

Калі клічу я, — акажыся мне, Божа праўды маёй! Ты даваў мне прастору ў цясноцьці. Умілажалься зь мяне і пачуй малітву маю.
 

Сынове людзкія! дакуль ганьбавацьмецца слава мая? Дакуль марнасьць любіць будзеце, дакуль няпраўды шукацьмеце?
 

Ведайце, што сьвятога Свайго Гасподзь Сабе вылучыў, чуе Гасподзь, калі я клічу Яго.
 

У гневе грахоў не рабеце: на ложках сваіх разважайце ў сэрцах сваіх, і суцешыцеся!
 

Ахвяры праўды прыносьце і майце надзею на Бога.
 

Многія кажуць: «Хто нам пакажа дабро?» Пакажы нам, Госпадзе, сьвятло аблічча Твайго!
 

Ты напоўніў радасьцю сэрца маё з той пары, як пабольшала ў іх хлеба й віна.
 

Я спакойна кладуся і сплю, бо Ты, Госпадзе, адзін даеш мне жыць у бясьпецы.