Псалтыр 4 верш » Псалтыр 4:5 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 4 верш 5

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 4:5 / Пс 4:5

Filter: all
У гневе грахоў не рабеце: на ложках сваіх разважайце ў сэрцах сваіх, і суцешыцеся!

Дрыжыце і не грашыце! Кажыце ў сэрцах вашых на ложках вашых і маўчыце! (Сэлях)

Калі гневаецеся, не грашыце; разважце ў сэрцах вашых на ложках вашых і супакойцеся!

Дрыжыце, але не грашыце; гукайце ў сэрцу сваім на ложках сваіх і маўчыце. Сэля.

Дрыжыце й не грашыце! Разважайце ў сэрцах вашых на ложках вашых і маўчыце! (Зэля)

Дрыжыце і ня грашыце! разважайце ў сэрцах вашых на ложках вашых і маўчыце! (Зэля).

Гневайцеся — і не грашыце; што кажаце ў вашых сэрцах, у тым кайцеся на пасьцелях вашых!

Дрыжыце, а не грашыце! Разважайце на ложах вашых, але маўчыце.(б)

Гневаючыся, не грашыце, І аб чым казалі ўдзень у сэрцы сваім, аб тым на ложку вашым умілуйцеся.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter