Псалтыр 8 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Псальма Давідава.
Кіроўцу хору. На завяршэнне. На Гефскіх прыладах. Псалом Давіда.
Госпадзе Божа наш! якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая па-над нябёсы!
Божа, Божа наш! Як жа цудоўна імя Твае па ўсёй зямлі! Нябёсаў вышэй узнімаецца слава Твая.
З вуснаў дзяцей і немаўлятак Ты зладзіў хвалу, дзеля ворагаў Тваіх, каб зьнямовіць мсьціўцу і ворага.
З вуснаў дзяцей, немаўлят учыніў Ты хвалу перад тварм вораг Тваіх, Каб мсціўца і ворага знішыць і сцерці.
Калі я гляджу на нябёсы Твае, — твор Тваіх рук, на месяц і зоркі, якія Ты паставіў,
Калі пагляджу на нябёсы, што Ты сатварыў, Зоркі з месяцам, што Ты заснаваў.
дык што ёсьць чалавек, якога Ты памятаеш, і сын чалавечы, якога наведваеш Ты?
Што для Цябе чалавек, што Ты ўзгадаў яго? І — род чалавечы, што Ты так шануеш яго?
Нядужа Ты зьменшыў яго перад анёламі: славаю, гонарам увянчаў яго;
Малым чым змаліў ад анёлаў яго, Славаю і пашанаю Ты ўшанаваў яго.
паставіў яго ўладаром над творамі рук Тваіх; пад ногі паклаў яму ўсё:
Над справаю рук Сваіх Ты паставіў яго, Усё пакарыў Ты пад ногі яму:
валоў і авечак усіх, і польных зьвяроў гэтак сама,
Авечак і валоў усіх, Таксама — і звяроў палявых,
птушак нябесных і рыбін марскіх, усё, што праходзіць марскімі шляхамі.
Птушак на небе, і істотаў марскіх, Ўсіх, што праходзяць марскімі шляхамі.
Госпадзе Божа наш! Якое велічнае імя Тваё па ўсёй зямлі!
Божа ж, Ты Божа наш, Як жа цудоўна імя Твае па ўсёй зямлі!