Псалтыр 66 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Псальма. Песьня.
Кіроўцу хора. Песня. Псалом Давіда.
Божа! будзь літасьцівы да нас і дабраславі нас, асьвятлі нас абліччам Сваім,
Божа, ушчодры нас і дабраславі нас, Прасвяці нас тварам Тваім і пашкадуй нас.
каб мы спазналі на зямлі дарогу Тваю, ва ўсіх народах выратаваньне Тваё.
Каб зразумелі на зямлі мы шлях Твой, І для ўсіх народаў ратаванне Твае.
Хай уславяць народы Цябе, Божа; хай уславяць усе народы Цябе.
Да ўславяць Цябе людзі, Божа, Да ўславіць Цябе ўсё чалавецтва.
Хай весяляцца і радуюцца плямёны; бо Ты судзіш народы справядліва і кіруеш на зямлі плямёнамі.
Да ўзвясяляцца пра Цябе народы, Бо судзіш людзям справядліва і кіруеш плямёнамі.
Хай уславяць народы Цябе, Божа, хай уславяць усе народы Цябе.
Да ўславяць Цябе людзі, Божа, Да ўславіць Цябе ўсё чалавецтва.
Зямля дала плод свой: хай дабраславіць нас Бог, Бог наш.
Зямля прынясла плод свой, Дабраславі нас, Божа, Божа наш.
Хай дабраславіць нас Бог, і хай збаяцца Яго ўсе межы зямлі.
Дабраславі нас, Божа, І падзівяцца Табе ўсе канцы зямлі.