Псалтыр 115 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Алілуя. Я вераваў і таму казаў: я моцна засмучаны.
Алелюйя. Верыў, таму казаў, І зма́ліўся вельмі.
Я сказаў неабачліва: усякі чалавек — мана.
Я казаў у непрытомнасці сваёй: І лжывы кожны чалавек.
Што аддам Госпаду за ўсе дабрачынствы Ягоныя мне?
Чым аддам Богу за ўсё, Што Ён даў мне?
Чару ратунку прыму, і імя Гасподняе клікну.
Чашу ратавання прыму І імя Божае заклічу,
Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным.
Малітвы мае да Бога ўзнясу Перад усімі людзьмі Яго.
Дарагая ў Гасподніх вачах сьмерць сьвятых Ягоных!
Дабраўзгодна перад Богам Смерць прападобных Ягоных.
О, Госпадзе! я раб Твой, я раб Твой і сын рабыні Тваёй, Ты разамкнуў мне кайданы.
О, Божа, я раб Твой, я раб Твой і сын рабыні Тваёй, Ты вызваліў ад кайданоў мяне.
Табе прынясу ахвяру хвалы, і імя Гасподняе клікну.
Табе прынясу ахвяру ўсхвалення, І імя Божае заклічу.
Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным,
Малітвы мае Богу ўзнясу Перад усімі людзьмі Яго,
у дварах дома Гасподняга, сярод цябе, Ерусаліме! Алілуя.
У дварах дому Божага, Сярод цябе, Ерусалім.