Псалтыр 111 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Алілуя! Дабрашчасны муж, што баіцца Госпада і шчыра любіць ягоныя запаведзі.
Алелюйя. Шчаслівы багабаязны чалавек, Што палюбіў запаветы Божыя.
Моцнае будзе насеньне ягонае на зямлі; род праведных дабраславёны будзе.
Дужымі на зямлі будуць нашчадкі ягоныя, Род правядных дабраславіцца,
Дастатак і багацьце ў доме ў яго, і праўда Ягоная трывае вечна.
Слава і багацце ў доме ягоным, І праўда яго будзе ад века да века.
У цемры ўзыходзіць сьвятло справядлівым; добрае яно і міласэрнае і праведнае.
Заззяе ў цемры святло правядным, Бо міласэрныя, шчодрыя і справядлівыя.
Добры чалавек міласэрны і пазычае; ён дасьць цьвёрдасьць словам сваім на судзе.
Дабро чалавеку шчодраму і пазычаючаму, Прыгатуе добры адказ на судзе і не пахіснецца.
Ён вавек не пахісьнецца, у вечнай памяці праведны будзе.
Памяць вечная правяднаму,
Не пабаіцца нядобрае славы; сэрца ў яго цьвёрдае, спадзяецца на Госпада.
Не пабаіцца дурной гавэнды,
Умацаванае сэрца ў яго; ён не збаіцца, калі гляне на ворагаў сваіх.
Цвёрда ён спадзяецца на Бога, цвёрдае сэрца яго, Не напалохацца, убачыўшы сваіх ворагаў.
Ён шчодра раздаў, абдарыў убогіх; праўда ягоная застаецца навечна; рог ягоны ўзьнясецца ў славе.
Ён раздае, аддае бедным. Праўда яго будзе вечнай,
Бязбожны гэта пабачыць і будзе злавацца. заскрыгоча зубамі сваімі, і растане. Жаданьне бязбожных загіне.
Сіла ягоная ўзносіцца ў славе, а грэшны глядзіць і злуецца, Паскругоча зубамі сваімі і знікне, загінуць мары ягоныя.