Псалтыр 144 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Хвала Давідава. Хваліць буду Цябе, Божа мой, Цару мой, і дабраслаўляць імя Тваё векі вечныя.
Пахвальная песня Давіда. Усхвалю Цябе, Божа мой, Цару мой, І дабраслаўлю імя Твае на векі і векі вечныя.
Кожны дзень дабраслаўляць буду Цябе і хваліць імя Тваё векі вечныя.
На ўсялякі дзень буду дабраславіць Цябе І хваліць імя Твае на векі і векі вечныя.
Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі, і веліч Ягоная недасьледная.
Вялікі і праслаўны Госпад, Няма абмежавання велічы Тваёй.
Род у род будзе хваліць дзеі Твае і абвяшчаць магутнасьць Тваю.
Род і род усхваляць справы Твае і моц Тваю ўзвесцяць,
А я буду разважаць пра высокую славу велічы Твайго і пра дзівосных дзеі Твае.
Пра хараство славы сятыні Тваёй распавядуць і пра цуды Твае паведаюць.
Буду казаць пра моц страшных дзеяў Тваіх, і я буду абвяшчаць веліч Тваю.
Пра моц вялікую Тваю будуць казаць І пра веліч Тваю паведаюць.
Будуць абвяшчаць памяць вялікай даброці Тваёй і распавядацьмуць праўду Тваю.
Мноства дабрыні Тваёй прыгадаюць І праўдзе Тваёй узрадуюцца.
Шчодры і міласэрны Гасподзь, вельмі цярплівы і вельмі мілажальны.
Шчодры і міласэрны Божа, Шматцярпялівы і шматміласны.
Добры Гасподзь да ўсіх, і шчадроты Ягоныя на ўсіх дзеях Ягоных.
Міласэрны Бог да ўсяго, І шчодрасць Яго ва ўсіх справах Ягоных.
Хай славяць Цябе, Госпадзе, усе дзеі Твае, і хай дабраслаўляюць Цябе сьвятыя Твае;
Няхай уславіць Цябе, Божа, усё сатворанае Табою, І прападобныя Твае няхай дабраславяць Цябе.
хай прапаведуюць славу царства Твайго і распавядаюць пра магутнасьць Тваю,
Няхай славу царства Твайго кажуць І пра моц Тваю паведаюць.
каб перадаць сынам чалавечым пра моц Тваю і пра слаўную веліч царства Твайго.
Распавядуць сынам чалавечым пра сілу Тваю І пра славу хараства Царства Твайго.
Царства Тваё — царства ўсіх вякоў, і валадарства Тваё — ва ўсе роды.
Царства Твае — Царства на ўсі часы, і Дзяржава Твая ва ўсякім родзе і родзе. Верны Госпад усім словам Саім і святы ва ўсіх справах Сваіх.
Гасподзь падтрымлівае ўсіх, хто падае, і падымае ўсіх, хто ўпаў.
Падтрымлівае Бог усіх падаючых І ўздымае ўсіх нізрынутых.
Вочы ўсіх спадзяюцца на Цябе, і Ты даеш ім ежу сваім часам;
Вочы ўсіх на Цябе глядзяць, Ты падаеш усім ежу дабрачасова.
адкрываеш руку Тваю і корміш усіх жывых па добрай волі.
Адчыняеш Ты руку Сваю І усялякае жывое жаданне добрае выконваеш.
Праведны Гасподзь на ўсіх дарогах Сваіх і добры ва ўсіх дзеях Сваіх.
Правядны Божа ва ўсіх шляхах Сваіх І святы ва ўсіх справах Сваіх.
Блізкі Гасподзь да ўсіх, хто кліча Яго, да ўсіх, хто кліча Яго ў праўдзе.
Блізка Бог да ўсіх, хто заклікае Яго, Хто заклікае Яго па праўдзе.
Жаданьне тых, што баяцца Яго, Ён выконвае, скаргі іхнія чуе, і ратуе іх.
Волю богабаязных выконвае І малітву іх чуе і ратуе іх.
Асланяе Гасподзь усіх, хто любіць Яго, а ўсіх бязбожных зьнішчае.
Захавае Бог усіх любячых Яго, А грэшных усіх панішчыць.
Вусны мае вымавяць хвалу Гасподнюю, і хай дабраслаўляе ўсякае цела сьвятое імя Ягонае вечна.
Славу Богу выкажуць вусны мае, І дабраўславіць усялякая плоць імя святое Яго на век і векі вечныя.