Псалтыр 61 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Кіроўцу хору Ідутумавага. Псальма Давідава.
Кіроўцу хору. Цераз Ідыфума. Псалом Давіда.
Толькі ў Богу душа мая суцяшаецца; ад Яго выратаваньне маё.
Ці не Бога паслухаецца душа мая? Бо ад Яго ратаванне Мае.
Толькі Ён — цьвярдыня мая, ратунак мой, сховы мае: не пахіснуся болей.
Бо Ён Бог мой, Ратаўнік мой і Заступнік мой, Не пахіснуся ніколі.
Дакуль будзеце налягаць на чалавека? Абвалены будзеце вы, усе вы, як сьцяна нахіленая, як плот расхістаны.
Даколі на чалавека налягаяце? Давіце яго як сцяна нахіліўшаяся, ці — плот паваліўшыйся.
Яны скінуць яго з вышыні намысьлілі, ашукаю скарысталіся; вуснамі дабраслаўляюць, а ў сэрцы сваім клянуць.
Зганьбаваць пажадалі гонар мой, велмі спяшаліся, Дабраславячы вуснамі, праклінаючы сэрцам.
Толькі ў Богу, душа мая, супакойвайся! бо на Яго ўся надзея мая.
Толькі Бога паслухаецца душа мая, І ад Яго цярпенне мае.
Толькі Ён — цьвярдыня мая і ратунак мой, сховы мае: не пахіснуся.
Бо Ён Бог мой, Ратаўнік і Заступнік, Не адыду ад Яго.
У Богу выратаваньне маё і слава мая; скала сілы маёй і надзея мая ў Богу.
У Бога ратаванне мае і слава мая, Бог дапамога мне, і спадзяванне мае на Яго.
Народзе! на Яго спадзявайся ўвесь час; сэрца маё прад Ім вылівайце: Бог — нам прыстанішча.
Спадзявайцеся на Бога людзі па ўсё зямлі, Пралівайце перад Ім вашыя сэрцы, бо Памочнік нам.
Сыны чалавечыя — марнасьць адна; сыны мужоў — ашуканства; калі іх пакласьці на вагі, усе яны разам лягчэйшыя за пустату.
Але ж мітуслівыя сыны чалавечыя і хлуслівыя сыны чалавечыя, І лягчэй за пустэчу на вагах разам усе.
Не спадзявайцеся на рабункі, і не выхваляйцеся крадзяжом; калі багацьце множыцца, ня хілецеся да яго сэрцам.
Не спадзявайцеся на няпраўду, і крадзенага не жадайце. Да багацця не прыкладайце сэрца свайго.
Аднойчы сказаў Бог, і двойчы я гэта пачуў, што сіла — у Богу,
Аднойчы казаў Бог дзве рэчы, і гэта пачуў я, Што дзяржава ў Госпада Бога,
і ў Цябе, Госпадзе, міласьць, бо Ты плаціш кожнаму паводле ўчынкаў ягоных.
І што Бог міласэрны, І кожнаму Ты аддасі па справах ягоных.