Псалтыр 148 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Алілуя. Хвалеце Госпада зь нябёсаў, хвалеце Яго ў вышынях.
 
Алелюйя. Аггея і Захарыі. Хваліце Бога з неба, Хваліце Яго ў вышы́нях.

Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя, хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя.
 
Хваліце Яго, усе анёлы Ягоныя, Хваліце Яго, усе ваяўнічыя Яго.

Хвалеце Яго, сонца і месяц, хвалеце Яго, усе зоркі сьвету.
 
Хваліце Яго, сонца і месяц, Хваліце Яго зоркі і святло.

Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў і воды, якія вышэй за неба.
 
Хваліце Яго, нябёсы нябесные І воды над нябёсамі.

Хай хваляць імя Госпада, бо Ён сказаў — і сталася, Ён загадаў, і стварылася,
 
Няхай ўсхваляюць імя Божае, Бо Ён мовіць — і робяцца, нагадвае — і сатварюцца.

паставіў іх на векі вечныя; даў наказ, які не праміне.
 
Усталяваў іх на векі і векі вечныя, Паклаў загад — і не пройдзе ён.

Хвалеце Госпада зь зямлі, вялікія рыбы і ўсе прадоньні,
 
Хваліце ад зямлі Госпада, Рыбы вялізныя і бездані,

вагонь і град, сьнег і туман, буйны вецер, які напаўняе слова Ягонае,
 
Полымя, град, снег, лёд і бура, Што выконваюць волю Ягоную.

горы і ўсе пагоркі, дрэвы плодныя і ўсе кедры,
 
Горы з прыгоркамі, Кедры і дрэвы пладаносныя,

зьвяры і ўсякае быдла, паўзуны і птушкі крылатыя,
 
Звяры і скаты ўсе, Га́ды і птушкі пярнатыя.

цары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямныя,
 
Цары зямныя і людзі ўсе, Паны і ўсе зямныя начальнікі,

хлопцы і дзяўчаты, старцы і падлеткі
 
Маладыя з маладзіцамі, Юнакі і старэйшыны.

хай хваляць імя Госпада; бо толькі Ягонае імя высока ўзьнесена, слава Ягоная на зямлі і на нябёсах.
 
Да ўславяць імя Божае, узвышняе імя Адзінага, Слава Яго на зямлі і на небе.

Ён падняў рог народу Свайго, славу ўсіх сьвятых Сваіх, сыноў Ізраілевых, народу, блізкага Яму. Алілуя.
 
І ўздыме моц людзей сваіх, Песню ўсіх святых Яго, сыноў Ізраіля, людзей, што ідуць да Яго.