Псалтыр 54 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Кіроўцу хору. На струнных інструмэнтах. Вучэньне Давідава.
 
Кіроўцу хору. На духавых прыладах. Павучэнне Давіда.

Пачуй, Божа, малітву маю, і ад маленьня майго не хавайся;
 
Пачуй, Божа, малітву маю І не пагарджай маленнем маім.

уваж мне і пачуй мяне; я стагну ў гароце маёй і бянтэжуся
 
Звярніся да мяне і паслухай мяне. Засмучаны турботамі маімі і збянтэжаны

ад крыку варожага, ад уціску бязбожнага; бо яны мне накідаюць беззаконьне і ў гневе супроць мяне варагуюць.
 
Ад голасу ворагаў маіх і ад прыгнёту бязбожных, Бо робяць мне благое і ў гневе варагуюць са мной.

Сэрца маё трапеча ўва мне і сьмяротныя страхі мяне ахапілі;
 
Сэрца мае трапеча, І страх смяротны напаў на мяне.

страх і жудасьць мяне агарнулі, і вусьцішна мне.
 
Страх і трапятанне найшлі на мяне, І накрыла мяне цемра.

І сказаў я: «Хто даў бы мне крылы, як у голуба? Я паляцеў бы і супакоіўся;
 
І казаў: хто дасць мне крылы галубіныя, Каб уляцець і супакоіцца?

далёка заляцеў бы, і ў пустыні застаўся б;
 
Скітаўся б удалечыні І схаваўся б ў пустэльні.

пасьпяшаўся б схавацца ад буры й віхуры».
 
І оспада чакаў, Ратуючага мяне ад страху і ад буры.

Разладзь, Госпадзе, і падзялі языкі іхнія, бо я гвалт і нязгоду ў горадзе бачу;
 
Патапі іх, Божа, і падзялі языкі іх, Бо бачыў ў горадзе гвалт і бяззаконне,

удзень і ўначы яны ходзяць навокал па ягоных мурах; зладзействы і бедствы ў ім;
 
Што дзень і ноч ходзіць па мурам яго, Хлусня пасярод яго і няпраўда.

сярод яго згуба; ашука і подступ ня сыходзяць з вуліц ягоных:
 
І ліхва і ліха ў ім І не знікае з вуліц яго.

бо ня вораг мяне кляне, — гэта я ператрываў бы; не ненавісьнік мой узьвялічваецца нада мною — ад яго я схаваўся б;
 
Калі б вораг панасіў мяне, сцярпеў бы, Калі б нянавіснік мой пагарджаў бы мной, то схаваўся б ад яго.

а ты, хто быў мне тым, што і сам я сабе, сябар мой і паплечнік мой,
 
Але ж ты — чалавек адзінадушны, Уладар мой і сябра мой,

з кім мы шчырыя гутаркі мелі і разам хадзілі ў дом Божы.
 
З якім я радаваўся разам хлебам, З якім хадзіў я ў храм Божы.

Хай іх сьмерць ня міне; хай сыдуць яны жывыя ў пекла; бо злачынства ў сялібах іхніх, у іхнім сэрцы,
 
Да прыйдзе смерць на іх, і зыдуць у пекла жывыя, Бо падман у сялібах іх пасярод іх.

я ж паклічу Бога, і Гасподзь мяне выратуе.
 
А я да Бога ўсклікаю, І Бог пачуе мяне.

Увечары і раніцай і апоўдні я буду маліць і прасіць, і Ён пачуе мой голас;
 
Увечары і зранку, па поўднізвярнуся да Яго, І пачуе голас мой.

выбавіць душу маю ў спакоі ад тых, хто на мяне паўстае; бо іх многа ў мяне;
 
Ратуе душу маю ў супакоі ад тых, Набліжаючыхся да мяне, бо шмат іх супраць мяне.

Бог выслухае, і суцешыць іх Той, Хто адвеку сядзіць на троне, бо няма ў іх перамены, і Бога яны не баяцца;
 
Пачуе Бог і змірыць іх Існы перш вякоў. Бо неперамяніць іх, бо не баяцца яны Бога.

рукі свае паднялі на тых, якія зь імі ў міры, парушылі згоду сваю;
 
Паднялі руку на спадчыну Гасподню, Апаганілі запавет Божы.

вусны ў іх гладкія, нібы масла, а ў сэрцы варожасьць у іх; словы іхнія лагаднейшыя за алей, а самі яны — мячы аголеныя.
 
Твары іх лагодныя, але ж гэта меч люты, Словы іх як алей, але ж гэта стрэлы.

Пакінь Госпаду клопат твой, і Ён падтрымае цябе. Ніколі ня дасьць Ён праведніку пахіснуцца.
 
Пакладзі на Бога турботы твае, І Ён суцешыць цябе, і не дазволіць ганьбы правяднага.

Ты, Божа, зьвядзеш іх у яму пагібельную; крыважэрныя і падступныя не пражывуць палавіны дзён сваіх. А на Цябе, Госпадзе, спадзяюся.
 
Ты, Божа, звядзеш іх у пекла гібельнае, Людзі крыві і ліха не пражывуць і паловы жыцця. Я, Божа, спадзяюся на Цябе.