Псалтыр 6 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Кіроўцу хору. На васьміструнным. Псальма Давідава.
 
Кіроўцу хору. На васьміструнавых. Псалом Давіда.

Ня ў ятры Тваёй выкрывай мяне, Госпадзе, і ня ў гневе Тваім карай мяне.
 
Божа, не ў гневе Сваім выкрывай мяне І не ў лютасці Сваёй пакарай мяне.

Умілажалься зь мяне, Госпадзе, бо я нямоглы; дай мне гаеньня, Госпадзе, бо косьці мае растрывожаныя,
 
Даруй мне, Божа, немач маю, дай вылячэнне. Божа, косці мае не нойдуць пакою.

і душа мая моцна ўстрывожаная; — а Ты, Госпадзе, дакуль?
 
Душа мая ўся ў ліхаманцы, Божа мой, дзе Ты?

Павярніся, Госпадзе, душу маю выратуй, уратуй мяне дзеля ласкі Тваёй,
 
Звярніся, Божа, зноў да мяне і ратуй душу маю, Ратуй мяне дзеля лагоды Тваёй.

бо ў сьмерці няма пра Цябе памятаньня: у магіле хто Цябе славіць будзе?
 
Памерлыя хіба ўсхваляць Цябе? У пекле хто-небудзь уславіць Цябе?

Стаміўся я ад зітханьняў маіх: кожнае ночы я ложак свой абмываю, сьлязьмі маімі пасьцель акрапляю маю.
 
Утурбаваны я ўздыхненьмі маімі, Ложак мой мокры ад слёз маіх кожную ноч.

Высахла ад маркоты вока маё, пастарэла яно праз маіх ворагаў.
 
Пацямнела ад ашалеласці вока мае Саслабеў больш сваіх ворагаў.

Адступецеся ад мяне, усе ліхадзеі, бо пачуў Гасподзь голас плачу майго,
 
Прэч адыдзіце бязбожнікі ўсі ад мяне! Бо пачуў плач мой Божа, і прыняў маленне мае.

пачуў Гасподзь маленьне маё; Гасподзь прыме малітву маю,
 

хай усе мае ворагі пасаромлены і моцна настрашаны будуць; хай вернуцца — і пасаромеюцца імгненна.
 
Да пасаромяцца ўсе ворагі мае, Да завернуцца прэч а ні з чым.