Псалтыр 82 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Песьня. Псальма Асафава.
 
Песня. Псалом Асафа.

Божа! Не перамоўчы, не маўчы, і не заставайся спакойны, Божа!
 
Божа, хто падобны да Цябе? Не маўчы і не супакойвайся, Божа.

Бо вось, ворагі Твае зашумелі, і ненавісьнікі Твае паднялі галаву:
 
Бо вось ворагі Твае зашумелі, І нянавіснікі Тваі ўзнялі галовы.

супроць народу Твайго склалі падступную змову, і раяцца супроць тых, каго Ты ахоўваеш;
 
Супраць людзей тваіх хітра задумляюць, І мяркуюць супраць святых Тваіх.

сказалі: «пойдзем і вынішчым іх з народаў, каб і ня згадвалася болей імя Ізраіля».
 
Казалі: «Пойдзем і панішчым іх па ўсёй зямлі, Каб забылася імя Ізраіль назаўсёды».

Змовіліся аднадушна, склалі супроць Цябе хаўрус:
 
Адзінадушна мяркавалі разам, Супраць Цябе збіралі саюз:

селішчы Эдомавыя і Ізмаільцяне, Мааў і Агаране,
 
Сялібы Ідумейскія і Ізмаільцяне, Мааў і Агаряны,

Гевал і Амон і Амалік, Філістымляне з жыхарамі Тыра;
 
Гавэл, і Аммон, і Амалік, Іншапляменнікі з жыхарамі Ціра,

і Асур прыстаў да іх; яны сталі сілаю ўсім сынам Лотавым.
 
І Ассур прыйшоў да іх — Сталі сілай супраць сыноў Лота.

Зрабі ім тое самае, што Мадыяму, што Сісару, што Явіну каля патока Кісона,
 
Зрабі ім як Мадіяму і Сісару, Як Іваіму ў плыні Кіссон.

якія вынішчаны ў Аэндоры, зрабіліся гноем зямлі.
 
Што загінулі ў Аяндоры, І зрабіліся ўгнаеннем зямным.

Зрабі зь імі, з уладарамі іхнімі, як з Орывам і Зівам, і з усімі правадырамі іхнімі, як зь Зэвэем і Салманам,
 
Зрыні паноў іх, як Арыва, і Зіва, І Зеўса, і Салмана, усіх паноў іх.

якія казалі: «возьмем сабе на валоданьне селішчы Божыя».
 
Што казалі: «Забярэм сабе Свяцілішча Бога іх».

Божа мой! хай будуць яны, як пыл у віхуры, як на вятры салома.
 
Божа мой, зрабі іх як віхуру, Як салому на вецеры,

Як вагонь выпальвае лес, і як полымя апальвае горы,
 
Як полымя нішчыць дубравы, Яяк полымя апаляе горы.

так гані іх бураю Тваёю, і настрашы іх бураю Тваёю,
 
Так панішчы іх бурай Тваёю, І гневам Тваім змяці іх.

напоўні аблічча іхняе сорамам, каб шукалі яны імя Тваё, Госпадзе!
 
Пакрый твар іх сорамам І спагоняць імя Твае, Божа.

Хай пасаромяцца і настрашаны будуць навечна, хай брыдка ім будзе і хай загінуць,
 
Да пасаромеюцца і змятуцца навекі, Пасаромеюцца і загінуць.

і няхай яны ведаюць, што Ты, Каму адзінаму імя — Гасподзь, Усявышні над усёю зямлёю.
 
І да зведаюць, што імя Твае — Бог, І Ты Адзіны Вышні па ўсёй зямлі.