Псалтыр 109 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Псальма Давідава. Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх.
 
Псалом Давіда. Казаў Бог да Бога майго:«Сядай па правую руку ад Мяне, Дакуль не пакладу ворагаў Тваіх да падножжа Твайго».

Жазло сілы Тваёй пашле Гасподзь зь Сіёна: валадары сярод ворагаў Тваіх.
 
Жазло моцы пашле Табе Бог ад Сіёна, І пачнеш уладарыць над усімі ворагамі Сваімі.

У дзень моцы Тваёй народ Твой гатовы ў аздобах сьвятыні; з улоньня дзяньніцы падобнае да расы Тваё нараджэньне.
 
З Табою пачатак у дзень славы Тваёй у святле святых Тваіх, «З улоння наперад часоў нараджэнне Твае».

Прысягаўся Гасподзь і не раскаецца: Ты Сьвятар навекі паводле абраду Мэлхісэдэкавага.
 
Прысягаў Бог і не пераменіцца: «Ты святар па чыну Мелхісадэкаву».

Гасподзь праваруч Цябе. Ён у дзень гневу Свайго пакарае цароў;
 
Госпад паводле Цябе І панішчыць у дзень гнева Свайго цароў.

учыніць суд над народамі, напоўніць зямлю трупамі, раструшчыць галаву ў зямлі шырокай.
 
Асудзіць у народах і зашмат падзе, Ворагі Ягоныя галовы прыхіляць.

З патока на дарозе будзе піць, і таму падыме галаву.
 
З плыні прыдарожнай будзе піць, Дзеля гэтага ўздыме галаву.