Псалтыр 114 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Алілуя. Я радуюся, што Гасподзь пачуў голас мой, малітву маю,
 
Алелюйя. Люблю я, калі чуе Бог голас малення майго,

прыхіліў да мяне вуха Сваё; і таму буду клікаць Яго ўсе дні мае.
 
Бо дахіліў вуха Свае да мяне, У любы́ дзень заклікаць буду.

Агарнулі мяне хваробы сьмяротныя, пакуты пякельныя агарнулі мяне; сустрэў я ўціскі і смуткі.
 
Апанавалі мяне хваробы смяротныя, пакуты апраметныя апранулі мяне,

Тады клікнуў я імя Гасподняе: Госпадзе! уратуй душу маю.
 
Скруха і бядоты сустрэлі мяне, і заклікаў імя Госпада:

Гасподзь літасьцівы і справядлівы, міласэрны Бог наш.
 
«О, Божа, ратуй душу маю!» Міласэрны Бог і Правядны, Бог наш шкадуючы.

Асланяе Гасподзь прастадушных: я ўвесь зьнямог, і Ён дапамог мне.
 
Немаўлятаў абараняе Бог. Змаліўся і ратаваў мяне.

Вярніся, душа мая, у спакой твой; бо Гасподзь умілажаліўся зь цябе.
 
Звярніся, душа мая, у супакой свой, Бо Бог дабрадзейнічае да цябе.

Ты збавіў душу маю ад сьмерці, вочы мае — ад сьлёз і ногі мае — ад спатыканьня.
 
Бо збавіў душу маю ад смерці, вочы мае — ад слёз, Ногі мае — ад спатыкнення.

Буду хадзіць прад абліччам Гасподнім па зямлі жывых.
 
Дабраўгоджу Госпаду У краіне жывых.