Псалтыр 112 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Алілуя. Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Гасподняе.
 
Алелюйя. Хваліце, дзеці Божыя, Хваліце імя Божае.

Хай будзе імя Гасподняе дабраславёна ад сёньня і навечна,
 
Хай дабраславіцца імя Божае Ад гэтага часу і навечна.

ад усходу сонца да захаду хай будзе праслаўлена імя Гасподняе;
 
Ад усходу сонца і да заходу Хва́ліцца імя Божае.

Высокі над усімі народамі Гасподзь; над нябёсамі слава Ягоная.
 
Высока над народамі Бог, Вышэй неба слава Ягоная.

Хто — як Гасподзь, Бог наш, Які, жывучы ў высях,
 
Хто як Уладар Бог наш?

прыхіляецца, каб дагледзець неба і зямлю;
 
Ён ў вышынях жыве, Назірае малыя неба і зямлі,

з тла падымае беднага, з гразі ўзвышае ўбогага,
 
Уздымае ад зямлі беднага, І ад навозу ўзнімае ўбогага.

каб пасадзіць яго з князямі, з князямі народу Ягонага;
 
Каб пасадзіць яго з панамі, З панамі народа Свайго.

няплодную ўсяляе ў дом мацераю, што радуецца за дзяцей? Алілуя!
 
Заселіць няплодную ў хату, Як маці, што вясяліцца аб дзяцях сваіх.