Псалтыр 119 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Да Госпада зьвярнуўся я ў скрусе маёй, і Ён пачуў мяне.
 
Песьня ўзыходжаньняў. Да Госпада, калі мне было цяжка, я ўсклікнуў, і Ён выслухаў мяне.

Госпадзе! ратуй душу маю ад вуснаў манлівых, ад языка падступнага!
 
Госпадзе, выбаў душу маю ад вуснаў няправедных і ад языка няшчырага.

Што дасьць табе і што дадасьць табе язык падступны?
 
Што дадуць табе або што прыкладуць табе, няшчыры языку?

Вострыя стрэлы моцнага, з жарам ад ядлоўцу.
 
Вострыя стрэлы магутнага са спусташальнымі вуглямі.

Гора мне, што я застаюся ў Мосаха, жыву пад намётамі Кідарскімі.
 
Гора мне, што маё жыцьцё прадоўжылася, я пасяліўся сярод палатак Кідарскіх.

Доўга жыла душа мая зь ненавісьнікамі міру.
 
Доўга была прыхаднем душа мая; я быў мірны з тымі, што ненавідзяць мір:

Я міралюбны; але як толькі скажу пра мір, яны — ідуць ваяваць.
 
калі я загаварыў да іх, яны без прычыны напалі на мяне.