Псалтыр 60 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Кіроўцу хору. На струнным інструмэньце. Псальма Давідава.
 
Кіраўніку хору. Псалом Давіда.

Пачуй, Божа, мой лямант, уваж малітве маёй,
 
Выслухай, Божа, просьбу маю, уваж малітву маю!

ад краю зямлі заклікаю Цябе ў заняпаласьці сэрца майго; узьвядзі мяне на скалу, недасягальную мне,
 
Ад канцоў зямлі я клікаў Цябе, калі зажурылася сэрца маё: Ты ўзьняў мяне на скалу, быў мне правадніком,

бо Ты апора мая, Ты моцная абарона ад ворага.
 
бо Ты стаў надзеяй маёй, стаўпом сілы перад абліччам ворага.

Хай жыцьму я вечна ў сялібе Тваёй, і ўпакоюся пад покрывам крылаў Тваіх,
 
Навек пасялюся ў жыльлі Тваім, схаваюся пад покрывам крылаў Тваіх.

бо Ты, Божа, пачуў абяцаньні мае і даў мне спадчыну тых, хто баіцца Твайго імя.
 
Бо Ты, Божа, выслухаў малітвы мае, даў спадчыну тым, што баяцца імя Твайго.

Памнож цару дні на дні, гады падоўжы яму — з роду ў род,
 
Ты дадасі дні да дзён уладара, гады яго да дзён пакаленьня і пакаленьня.

няхай жыцьме ён прад Богам вечна; накажы мілажалю і праўдзе ахоўваць яго.
 
Ён будзе навек прабываць перад Богам: хто зможа зьведаць міласьць і праўду Яго?

І я сьпяваць буду імю Твайму вечна, абяцаньні мае выконваць дзень у дзень.
 
Дык вось буду апяваць імя Тваё павек веку, каб мне спаўняць з дня на дзень абяцаньні мае.