Псалтыр 134 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Аляксандара Надсана
Алілуя. Хвалеце імя Гасподняе, хвалеце, рабы Гасподнія,
Алілуя! Хваліце імя Гасподняе, хваліце, слугі, Госпада,
усе, хто стаіць у доме Гасподнім, у дварах Бога нашага.
вы, што стаіце ў доме Гасподнім, у дварах дому Бога нашага.
Хвалеце Госпада, бо Гасподзь добры; сьпявайце імю Ягонаму, бо гэта соладка,
Хваліце Госпада, бо Госпад добры; сьпявайце імю Яго, бо гэта гожа;
бо Гасподзь абраў сабе Якава, Ізраіля ўласнасьцю Сваёю.
бо Госпад абраў сабе Якуба, Ізраіля абраў на ўласнасьць сабе;
Я ўведаў, што Гасподзь вялікі, і Гасподзь наш вышэйшы за ўсіх багоў.
бо я ўведаў, што Госпад вялікі і што Госпад наш вышэйшы за ўсіх багоў.
Гасподзь творыць усё, што хоча, на нябёсах і на зямлі, на морах і ва ўсіх прадоньнях;
Госпад стварыў усё, што схацеў, у небе і на зямлі, у моры і ўва ўсіх безданях.
узводзіць хмары ад краю зямлі, творыць маланкі пры дажджы, выводзіць вецер са сховішчаў Сваіх.
Гэта Ён, які ўздымае хмары ад канцоў зямлі, у дождж маланкі чыніць; выводзіць вятры са сховішчаў сваіх;
Ён пабіў першынцаў Егіпта, ад чалавека да быдла,
які паразіў першынцаў ягіпецкіх ад чалавека да жывёлы.
паслаў азнакі і цуды сярод цябе, Егіпце, на фараона і на ўсіх рабоў ягоных,
Ён паслаў знакі і цуды пасярод цябе, Ягіпет, супраць фараона і ўсіх слугаў яго.
пабіў народы многія, і вынішчыў цароў моцных:
Гэта Ён, які пабіў шмат народаў і пазабіваў моцных каралёў —
Сігона, цара Амарэйскага, і Ога, цара Васанскага, і ўсе царствы Ханаанскія;
Сыгона, караля амарэйскага, і Ога, караля васанскага, і ўсе каралеўствы хананейскія —
і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, у спадчыну Ізраілю, народу Свайму.
і даў зямлю іх у спадчыну, у спадчыну Ізраілю, народу свайму.
Госпадзе! імя Тваё навечна; Госпадзе! памяць пра Цябе з роду ў род.
Госпадзе, імя Тваё давеку і памяць пра Цябе ў родзе і родзе.
Бо Гасподзь судзіцьме народ Свой, і з рабоў Сваіх умілажаліцца.
Бо Госпад будзе судзіць народ свой і ў слугах сваіх суцешыцца.
Ідалы язычнікаў — срэбра і золата, утворы рук чалавечых.
Ідалы паганаў — срэбра і золата, творы рук чалавечых:
Ёсьць у іх вусны, але не маўляюць, ёсьць у іх вочы, але ня бачаць;
вусны маюць і не загавораць; вочы маюць і не пабачаць;
ёсьць у іх вушы, але ня чуюць, і няма дыханьня ў вуснах у іх.
вушы маюць і не пачуюць; і няма дыханьня ў вуснах іх.
Спадобняцца ім тыя, што робяць іх, і кожны, хто спадзяецца на іх.
Хай стануць падобнымі да іх тыя, што іх робяць, і ўсе, што спадзяюцца на іх.
Доме Ізраілеў! дабраславеце Госпада. Доме Ааронаў! дабраславеце Госпада.
Дом Ізраіля, блаславіце Госпада! Дом Аарона, блаславіце Госпада! Дом Левія, блаславіце Госпада!
Доме Лявія! дабраславеце Госпада. Хто баіцца Госпада, дабраславеце Госпада.
Вы, што баіцеся Госпада, блаславіце Госпада!
Дабраславёны Гасподзь ад Сіёна, Які жыве ў Ерусаліме! Алілуя!
Блаславёны Госпад ад Сыёну, што жыве ў Ерусаліме!