Псалтыр 99 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Аляксандара Надсана

 
 

Усе людзі хай славяць Бога. Псальма. Усклікніце Госпаду, уся зямля!
 
Псалом Давіда. Усклікніце Госпаду — уся зямля!

Служэце Госпаду з радасьцю; ідзеце прад абліччам Ягоным з пахвалою!
 
Служыце Госпаду з радасьцю, выйдзіце вясёлыя перад Ім.

Ведайце, што Гасподзь ёсьць Бог, што Ён стварыў нас, і мы — Ягоныя, Ягоны народ і авечкі паствы Ягонай.
 
Ведайце, што Госпад — Ён ёсьць Бог наш: Ён стварыў нас, а ня мы; мы ж народ Яго і авечкі статку Яго.

Уваходзьце ў браму Ягоную з праслаўленьнем, у двары Ягоныя — з пахвалою. Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае.
 
Увайдзіце ў брамы Яго з падзякаю, у двары Яго з песьнямі. Дзякуйце Яму, слаўце імя Яго!

Бо добры Гасподзь: міласьць Ягоная навечна, і праўда Ягоная з роду ў род.
 
Бо Госпад добры: міласэрнасьць Яго навекі і праўда Яго з роду ў род.