Псалтыр 90 псалом
Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Аляксандара Надсана
Пахвальная песьня Давідава. Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені Ўсемагутнага,
Хвалебная песьня Давіда. Той, хто жыве з дапамогай Усявышняга, пад покрывам Бога нябеснага паселіцца;
кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся!
скажа Госпаду: «Ты мой заступнік, прытулак мой, Бог мой, і на Яго спадзявацца буду».
Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасьці;
Бо Ён выбавіць цябе ад сецяў лаўца і ад злоснага слова.
пер’ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем ягоным убясьпечышся; шчыт і аслона — ісьціна Ягоная.
Ён пакрые цябе плячамі сваімі, і пад крыламі Яго будзеш жыць бясьпечна. Праўда Яго, як панцыр, ахіне цябе.
Не збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае,
Не збаісься жаху начнога, ні стралы, што ляціць удзень,
ні пошасьці, што ў цемры ходзіць, ані пошасьці, што нішчыць апоўдні.
ні страху, што ходзіць поцемкам; ні напасьці і беса паўдзённага.
Упадзе тысяча побач з табою, і дзесяць тысяч праваруч ад цябе; але да цябе не наблізіцца:
Тысяча падзе побач цябе і дзесяць тысяч праваруч цябе, але да цябе не наблізіцца.
толькі глядзецьмеш вачыма тваімі і ўбачыш помсту бязбожнікам.
Ты толькі глянеш вачыма тваімі — і ўбачыш адплату грэшнікам.
Бо сказаў Ты: Гасподзь — надзея мая; Усявышняга выбраў ты прыстанішчам тваім;
Бо ты сказаў: «Ты, Госпадзе — надзея мая». Усявышняга ты выбраў сабе за прытулак.
ліха цябе не спаткае, і пошасьць жытла твайго не зачэпіць;
Бяда не сустрэне цябе, і пошасьць не наблізіцца да жыльля твайго,
бо анёлам Сваім наказвае пра цябе — ахоўваць цябе на ўсіх дарогах тваіх,
бо Ён загадае анёлам сваім пра цябе сьцерагчы цябе на ўсіх шляхах тваіх.
і на руках цябе панясуць, каб не спатыкнуўся ты аб камень нагою тваёю;
На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуцца аб камень назе тваёй.
на асьпіда і васіліска наступіш і патопчаш ільва і дракона.
На асьпіда і базыліска наступіш і патопчаш ільва і зьмяю.
«За тое, што ён палюбіў Мяне, уратую яго; абараню яго, бо ён спазнаў імя Маё.
«Таму, што ён усклаў надзею на Мяне, Я выбаўлю яго і абараню яго, бо ён спазнаў імя Маё.
Пакліча Мяне і пачую яго: зь ім Я ў жалобе, вызвалю яго, і праслаўлю яго;
Будзе клікаць Мяне, і Я пачую яго; буду з ім у дзень суму, выбаўлю яго і ўслаўлю яго.
даўжынёю дзён напоўню яго, і пакажу яму выратаваньне Маё».
Даўгатою дзён насычу яго і дам яму ўбачыць збаўленьне Маё».