Псалтыр 90 верш » Псалтыр 90:2 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 90 верш 2

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 90:2 / Пс 90:2

Filter: all
кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся!

Перш, чым горы нарадзіліся, і Ты даў кшталт зямлі і сусьвету, ад веку і на вякі Ты ёсьць Бог.

Перш чым паўсталі горы і нарадзілася зямля і сусвет, і спакон вякоў, і на век Ты — Бог.

Уперад, чымся горы нарадзіліся, і ўхармаваў зямлю а сьвет, і ад веку да веку Ты — Бог.

Перш, чымся горы паўсталі, і Ты даў кшталт зямлі і сусьвету, ад веку й да веку ёсьць Ты, о Божа!

Перш чым паўсталі горы, і Ты стварыў зямлю і сусьвет, і ад вечнасьці ў вечнасьць Ты — Бог.

скажа Госпаду: «Ты мой заступнік, прытулак мой, Бог мой, і на Яго спадзявацца буду».

Перш чымся нарадзіліся горы і паўстала зямя і сусьвет, Ты, Божа, ёсьць ад веку й да веку!

Кажа Богу: «Заступнік мой і Прытулак мой, Бог мой і спадзяюся на Яго».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter