Псалтыр 126 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Саламонава. Калі Гасподзь ня збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго; калі Гасподзь не ахавае горада, марна чувае варта.
 
Песьня ўзыходжаньня. Калі Госпад вяртаў палонных з Сыёну, дык мы былі як ува сьне.

Дарэмна вы рана ўстаяце, позна праседжваеце, ясьце хлеб журботы, тым часам як любаснаму Свайму Ён дае сон.
 
Тады нашы вусны напоўніліся сьмехам, а наш язык песьнямі. Тады казалі між паганамі: “Вялікае дзела (цудоўнае) Г-д між імі учыніў!”

Вось спадчына ад Госпада: дзеці; узнагарода Ягоная — плод ад улоньня.
 
Цудоўнае, — што Госпад над намі учыніў, і мы былі ў радасьці.

Што стрэлы ў руках у дужага, тое сыны маладыя.
 
Вярні, Госпадзе, нашых палонных, як патокі у Нэгэб (на зямлі паўдзённай!

Дабраславёны чалавек, які напоўніў імі калчан свой! Не застануцца яны ў сораме, калі гаварыцьмуць з ворагамі ў браме.
 
Сяўбіты, што сеюць у сьлёзах, жнуць з песьнямі.