Псалтыр 126 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Песня ўзыходжання. Калі Госпад адмяняў няволю Сіёна, сталіся мы быццам ува сне.
 
Песьня ўзыходжаньня. Калі Госпад вяртаў палонных з Сыёну, дык мы былі як ува сьне.

Тады вусны нашыя былі поўныя смеху, а язык наш — радасці. Тады гаварылі між паганаў: «Вялікае ўчыніў з імі Госпад».
 
Тады нашы вусны напоўніліся сьмехам, а наш язык песьнямі. Тады казалі між паганамі: “Вялікае дзела (цудоўнае) Г-д між імі учыніў!”

Вялікае ўчыніў Госпад з намі: сталіся мы радаснымі.
 
Цудоўнае, — што Госпад над намі учыніў, і мы былі ў радасьці.

Адмяні, Госпадзе, няволю нашу, як ручаі ў паўднёвай зямлі.
 
Вярні, Госпадзе, нашых палонных, як патокі у Нэгэб (на зямлі паўдзённай!

Тыя, што сеюць са слязамі, з радасцю жаць будуць.
 
Сяўбіты, што сеюць у сьлёзах, жнуць з песьнямі.

Ідучы ідуць і плачуць, несучы зерне на пасеў. Вяртаючыся ж, ідуць з радасцю, несучы свае снапы.
 
Ідзецца — ідзецца, плачучы, нясучы (зярняты) насеньне, а вяртаецца — вяртаецца, сьпяваючы, нясучы снапы.