Псалтыр 75 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіраўніку хору. Паводле «Не знішчай» Псальм. Асафа. Песня.
Кіраўніку хору. На лад: “Ня выгубляй!”. Псальм Азафа. Песьня.
Будзем вызнаваць Цябе, Божа; будзем вызнаваць і прызываць імя Тваё: будзем распавядаць пра цуды Твае.
Мы дзякуем Табе, о Божа! Дзякуем, прызываючы Імя тваё, апавядаючы цуды твае.
Калі ўстанаўлю час, буду судзіць Я па справядлівасці.
“Калі Я назначу часіну, буду судзіць па справядлівасьці.
Калі расцяклася зямля і ўсе, што жылі на ёй, Я ўмацаваў апоры яе.
Хаця бы хісталася зямля і ўсе жыхары яе,- Я Сам умацаваў слупы яе”.
Я сказаў тым, што выхваляюцца: «Не выхваляйцеся!» і тым, што ўчыняюць злачынствы: «Не ўздымайце рог!
Да гордых кажу Я: “Не надымайцеся!”. Да бязбожных: “Не падымайце рагоў!”.
Не ўздымайце дагары рог ваш; не прамаўляйце нахабстваў супраць Бога».
Не падымайце так высака вашага рогу, не гаварыце па-грубіянску (супраць Бога)!
Бо пыха — ані з усходу, ані з захаду, ані з пустыні.
Бо ні з усходу, ні з захаду, ні з пустыні, ані з боку гораў,
Бо Бог — суддзя: аднаго прынізіць, а другога ўзвялічыць.
але Бог ёсьць Судзьдзя: аднаго Ён панікае, а другога ўзвышае.
Бо ў руцэ Госпада — келіх чыстага віна, поўны сумесі. І Ён пераліў з аднаго ў другое; і ўсё ж будуць выпіваць аж да асадку, будуць піць усе грэшнікі зямлі.
Бо ў руцэ Госпада ёсьць чара зь віном, што пеніцца, поўная духмяных прыправаў: і Ён зь яе налівае — аж да гушчы. Піць будуць усе бязбожнікі на зямлі.
А я буду абвяшчаць у вяках, буду спяваць Богу Якубаву.
А я буду весяліцца навекі: буду сьпяваць псальм Богу Якубаваму.
І патрушчу я ўсе рогі грэшнікаў; і ўзвысяцца рогі справядлівага.
І ўсе рогі бязбожнікам пазьбіваю, а рог справядлівага ўзьнясецца.