Псалтыр 133 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Песня ўзыходжання. Давідава. Вось, як добра і як прыемна жыць братам у згодзе:
 
Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Пабачце! Як гэта добра і як міла жыць па-брацку ўсім разам!

як алеек найдаражэйшы на галаве, які сцякае на бараду, на бараду Ааронаву, які сцякае на край шаты яго;
 
Гэта як той каштоўны алей на галаве, што сьцякае на бараду, — што сплывае на бараду Аарона, зьліваецца на беражок нажоў ягоных,

як раса Гэрмонская, што кладзецца расой на гару Сіён, бо там Госпад ссылае дабраславенне, жыццё вечнае.
 
Нібыта раса агры Гэрмон, што зыходзе на высокасьці Сыёну: там Госпад зсылаў багаславенства і жыцьцё навекі.