Псалтыр 129 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Песня ўзыходжання. Часта нападалі на мяне з маладосці маёй; хай кажа цяпер Ізраэль,
 
Песьня ўзыходжаньня. Вельмі ўціскалі мяне з маладосьці маей — няхай скажа Ізраэль:

часта нападалі на мяне з маладосці маёй, але не перамаглі мяне.
 
Вельмі ўціскалі мяне з маладосьці маей, але мяне не маглі асіліць.

На маёй спіне аратаі аралі, праклалі яны доўгія барозны свае.
 
На маім хрыбце аралі аратаі, доўгія барозны свае праганяючы,

Справядлівы ж Госпад разбіў каркі грэшнікаў.
 
Ды Госпад справядлівы: Ё пасек на кавалкі вяроўкі бязбожнікаў.

Хай пасаромяцца і абернуцца назад ўсе тыя, што ненавідзяць Сіён.
 
Няхай будуць асаромлены і адагнаныя ўсе ворагі Сыёну!

Хай стануцца яны падобныя да травы на страсе, якая высахла раней, чым яе вырвуць,
 
Няхай будуць яны як трава на стрэхах, якую спалівае вецер усходні,

не напоўніць ёю рукі сваёй касец, ані пазухі той, хто збірае снапы.
 
Якой жнец не напоўніць жмені сваей, ані вязальнік — абоймаў сваіх,

І не скажуць праходзячыя міма: «Дабраславенне Госпада вам! Дабраслаўляем вас у імя Госпада!»
 
А пераходныя ніхто не скажа: “Багаслаўленьне Гасподняе няхай будзе над вамі! Мы вас багаслаўляем у Імя Гасподняе!