Псалтыр 48 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Песня. Псальм. Сыноў Корэ.
 
Песьня. Псальм. Сыноў Карэевых.

Вялікі Госпад і праслаўлены вельмі ў горадзе нашага Бога.
 
Вялікі Госпад і вельмі годны хвалы — у месьце Бога нашага, на сьвятой гарэ.

Святая гара Яго, прыгожы ўзгорак — радасць усёй зямлі. Гара Сіён, скрай поўначы, горад вялікага Валадара.
 
Слаўны ўзгорак, радасьць усяе зямлі — гэта Сыён, на берагу паўночным места Вялікага Цара.

Бог у дамах яго вядомы зрабіўся як прыстанішча.
 
Бог у сярэдзіне сваіх харомаў аказаўся як крэпасьць.

Бо сышліся цары, сабраліся, як адзін.
 
І вось сабраліся цары і разам наступілі.

Калі ж самі ўбачылі, так здзівіліся, што стрывожыліся і ўцяклі.
 
Яны, пабачыўшы, здумеліся: спужаўшыся, уцяклі.

Страх напаў там на іх і боль, быццам у парадзіхі.
 
Напала на іх жахлівасьць, дрыжаньне, як у родзячай жанчыны.

Ветрам усходнім скрышыў Ты караблі Тарсіскія.
 
Як усходні вецер крышыць караблі з Тарсіс.

Так, як мы спачулі, так і пабачылі ў горадзе Бога Магуццяў, у горадзе нашага Бога, Бог заснаваў яго навек.
 
Як нам гаварылі, так мы ўбачылі у месьце Госпада Сілаў Нябесных, у месьце Бога нашага: Бог умацаваў яго навекі.

Мы разважаем, Божа, пра Тваю міласэрнасць пасярод святыні Тваёй.
 
Мы разважаем, о Божа, тваю міласьць пасярод тваей сьвятыні.

Як імя Тваё, Божа, так і хвала Твая — да ўскрайкаў зямлі. Правіца Твая поўная справядлівасці.
 
Як Імя тваё, Божа, так і слава твая — разляглася да ўзьмежкаў зямлі: правіцца твая поўніца справядлівасьці.

Хай весяліцца гара Сіён, хай радуюцца дочкі Юды з прычыны Тваіх судоў.
 
Дзеля цудаў тваіх, Госпадзе, радуецца гара Сыёнская, весяляцца дочкі Юдэйскія.

Абыдзіце Сіён наўкола і абдыміце яго, палічыце яго вежы.
 
Пайдзіце ўздоўж Сыёну, абыйдзіце яго і вежы яго палічыце!

Адчуйце сэрцам вашым магуцце яго і прабяжыцеся ўздоўж дамоў яго, каб расказаць іншаму пакаленню.
 
Прыгледзьцеся на ўмацаваньне яго, агледзьце харомы яго, каб расказаць патомкам,

Бо гэта і ёсць Бог, Бог наш навечна і на векі вечныя; Ён павядзе нас праз вякі.
 
Што гэта ёсьць Бог, наш Бог на век-вякоў і Ён нас павядзе!