Псалтыр 86 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Просьба. Давідаў. Нахіні, Госпадзе, вуха Тваё і выслухай мяне, бо ўбогі я і бедны.
Псальм — Малітва Давіда. Прыхілі, Госпадзе, вуха тваё і адкажы мне, бо бедны я і няшчасны.
Сцеражы душу маю, бо я цнатлівы, збаў слугу Твайго, Божа мой, які ўскладае надзею на Цябе.
Захавай маю душу, бо я твой прыяцель: збаў слугу твайго, які спадзяецца на Цябе, бо Ты — Бог мой,
Злітуйся нада мной, Госпадзе, бо да Цябе ўсклікаў я цэлы дзень.
Госпадзе, зжалься нада мною, бо увесь дзень я да Цябе гукаю.
Узвесялі душу Твайго слугі, бо да Цябе, Госпадзе, узвысіў я душу маю.
Пацеш душу слугі твайго, бо да Цябе я узношу душу маю, Г-дзе,
Бо Ты ж, Госпадзе, добры і ласкавы, і вялікая міласэрнасць [Твая] да ўсіх, што прызываюць Цябе.
Бо Ты, Госпадзе, добры і міласьцівы, поўны любові да ўсіх, што Цябе прызываюць.
Успрымі вушамі, Госпадзе, малітву маю і звярні ўвагу на голас малення майго.
Выслухай, Г-дзе, малітву маю, зважаеш на голас майго маленьня.
У дзень бяды маёй клічу я Цябе, бо ведаю, што Ты выслухаеш мяне.
У дзень майго уціску я клічу Цябе, бо Ты выслухаеш мяне Г-дзі.
Няма Табе, Госпадзе, роўнага між багоў і няма нічога [такога ж], як справы Твае.
Між багамі няма ні аднаго роўнага Табе, і нічога падобнага да учынкаў тваіх.
Прыйдуць усе народы, якія Ты стварыў, і паклоняцца Табе, Госпадзе, і славіць будуць яны Тваё імя.
Усе народы прыйдуць пакланіцца Табе, Г-дзе, і славіць імя тваё.
Бо вялікі Ты і творыш цуды. Ты толькі адзін Бог.
Бо Ты — вялікі і творыш цуды; Ты — Бог адзін толькі.
Навучы мяне, Госпадзе, шляху Твайму, і буду хадзіць я ў праўдзе Тваёй; зрабі шчырым сэрца маё, каб шанавала яно імя Тваё.
Навучы мяне, Г-дзе, шляхоў тваіх, каб я хадзіў у праўдзе тваёй; сэрца маё накіруй да баязьні Імяні твайго.
Буду вызнаваць Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім і буду вечна праслаўляць імя Тваё,
І буду усім сэрцам маім дзякаваць Табе, Г-дзе, Божа мой і Імя тваё буду праслаўляць навекі.
бо міласэрнасць Твая да мяне вялікая і вырваў Ты душу маю з пекла апраметнага.
Бо міласьць Твая нада мною вяліка і Ты вырваў душу маю з бяздоньняў Шэолю (пекла).
Божа, пыхліўцы паўсталі супраць мяне, і зграя моцных шукае душу маю; і не паставілі яны Цябе перад сабою.
О Божа, гордыя супраць мяне збунтаваліся і натоўп раз’юшаных шукае душу маю, ды яны цалкам на Цябе не зважаюць, Сыён — маці народаў.
А Ты, Госпадзе, Бог міласэрны і літасцівы, і цярплівы, вялікай спагаднасці і праўды,
адсутнічае
глянь на мяне і злітуйся нада мною, дай сілу Тваю слузе Твайму і збаў сына служанкі Сваёй.
адсутнічае
Учыні са мною знак на дабро, каб убачылі тыя, што ненавідзяць мяне, і пасаромеліся, бо Ты, Госпадзе, дапамог мне і пацешыў мяне.
адсутнічае