Псалтыр 109 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіраўніку хору. Давідаў. Псальм. Божа хвалы маёй, не маўчы;
Кіраўніку хору: псальм Давідавы. Божа, хвалы маей! Не маўчы!
бо вусны грэшніка і вусны падступнага разяўлены на мяне. Прамаўляюць супраць мяне языкі падступныя.
Бо расчыніліся супраць мяне вусны нягодныя і вусны здрадлівыя, гавораць да мяне языком ілжывы,
І словам нянавісці акружылі мяне, і напалі на мяне без прычыны.
І ненавіснымі словамі мяне акружылі і без дай прычыны нападаюць на мяне.
За любоў маю яны варагавалі са мною; а я маліўся,
За любоў маю яны яны мяне абвіняюць, а я толькі малюся.
І адплацілі мне ліхам за дабро і нянавісцю за любоў.
Яны плацілі мне злом за дабро, а ненавісьцяй — за маю любоў.
Проці яго пастаў грэшніка, а праціўнік хай стане праваруч яго.
“Пастаў над ім нягодніка і абвінаваўца хай стане праваруч яго;
Калі будуць яго судзіць, хай выйдзе асуджаным, і малітва яго хай залічыцца яму за грэх.
Калі будзе суджаны, хай выйдзе вінаватым, а ягоная малітва хай лічыцца за грэх.
Хай дні яго будуць нямногія, і пасаду яго атрымае хто іншы.
Хай скарочаны будуць дні яго, а урад яго няхай возьме іншы.
Хай сыны яго стануць сіротамі, а жонка яго — удавой.
Хай дзеці яго стануць сіротамі, а жонка яго — удавою.
Хай дзеці яго бадзяюцца непрыкаяныя, і хай жабруюць, і хай будуць гнаныя з руін сваіх.
Каб яны блукаліся і каб блукаліся і іхнія дзеці і каб жабравалі і каб іх выганялі з іхніх руінаў!
Хай ліхвяр захопіць усю маёмасць яго, і хай чужынцы разрабуюць [плён] працы яго.
Хай захопіць ліхвяр усю маемасьць ягоную і хай чужак захопіць усё, што ён прыдбаў!
Хай не будзе нікога, хто б праявіў міласэрнасць да яго, хай не будзе нікога, хто б злітаваўся над сіротамі яго.
Каб ня было нікога, хто-б аказаў яму літасьць; каб ніхто не аказаў жаласьці да яго сіротак!
Хай дзеці яго пойдуць на пагібель і хай у адзіным пакаленні знішчыцца імя яго.
Патомства ягонае няхай будзе зьнішчана: у адным пакаленьні хай затрэцца іхняе імя!
Хай прыйдзе на памяць правіннасць продкаў яго перад Госпадам, і грэх маці яго хай не будзе адпушчаны.
Хай будзець успомне (перад Госпадам) грахі бацькоў ягоных і ягонай маткі праступак няхай ня будзе згладжаны!
Хай будуць яны заўсёды на вачах Госпада ды хай Ён сатрэ з зямлі памяць пра іх.
Няхай будуць заўсёды яны перад Госпадам, каб Ён памяць іх вынішчыў на зямлі!”
За тое, што не ўспамінаў ён чыніць міласэрнасць, што пераследаваў чалавека ўбогага і жабрака, і параненага сэрцам, каб замардаваць яго.
За тое, што ён і ня думаў быць міласэрным, а уціскаў беднага і няшчаснага і з сэрцам зламаным да сьмерці.
І ўзлюбіў ён паклёп, дык хай спадзе на яго; не хацеў дабраславення, дык хай яно аддаліцца ад яго.
Любіў ён пракляцьце, хай прыйдзе яно на яго! Не смакавала яму багаславенства — хай яго пакіне яно!
І адзеўся ён у паклёп, як у вопратку: і няхай прасочыцца ён у нутро яго, як вада ды, быццам алей, у яго косці.
І няхай адзенецца пракляцьцем як плашчом, хай пранікне ў ягонае нутро як вада, я алей у косьці яго!
Хай ён будзе яму, як адзенне, што адкрывае яго, і як пояс, якім ён падпяразваецца.
Няхай будзе яму за вопратку, у якую ахінаецца і за пояс, якім заўсёды апіразываецца!
Гэта адплата тым, якія прыцясняюць мяне ў Госпадзе і якія прамаўляюць ліхое супраць душы маёй.
Такая хай будзе ад Госпада заплата тым, што мяне абвіняюць і тым, якія гавораць благое на душу маю!
Але Ты, Госпадзе, Госпадзе, чыні разам са мной дзеля імя Твайго, вызвалі мяне, бо спагадная міласэрнасць Твая;
Але Ты, Госпадзе, чыні са мною паводле Імяньня вайго, выбаві мяне, бо твая любоў ёсьць дабрата!
бо я няшчасны і бедны, і сэрца маё скалечана ўва мне.
Бо я убогі і нешчасьлівы, а сэрца маё зранена ў нутры маім.
Як цень, калі схіляецца, прамінуў я, трасуць мяне, як саранчу.
Я нікну, як цень, што пахіляецца, страсабць мяне як саранчу.
Калені мае саслабелі ад посту, а цела маё схуднела без алею.
Калені мае хістаюцца ад посту і цела мае змарнела без тлушчу.
І я стаў для іх пасмешышчам: убачылі яны мяне і сталі ківаць галовамі сваімі.
Я стаўся для іх пасьмешышчам: тыя, што мяне бачуць, ківаюць галовамі.
Успамажы, Госпадзе, Божа мой, ратуй мяне дзеля Сваёй міласэрнасці.
Памажы Ты мне, Госпадзе, Божа мой! захавай мяне паводле любові тваей,
І хай знаюць, што гэта Твая рука: Ты, Госпадзе, гэта ўчыніў.
Каб яны пазналі, што тут твая рука, — што Ты, Госпадзе, гэта ўчыніў.
Хай яны праклінаюць, але Ты дабраслаўляй; хай тыя, што паўстаюць супраць мяне, хай пасаромеюцца, а слуга Твой будзе весяліцца.
Няхай яны праклінаюць, а Ты багаслаў! Яна нападаюць на мяне, няхай будуць асаромлены, а слуга твой няхай цешыцца!
Тыя, што шкодзяць мне, хай пакрыюцца ганьбай ды хай ахінуцца сорамам, быццам плашчом.
Няхай адзенуцца ганьбаю, што мяне абвіняюць, няхай ахутаюцца стыдом як плашчом!
Ад душы буду вызнаваць Госпада вуснамі маімі ды сярод многіх буду славіць Яго,
І буду я вельмі дзякаваць Госпаду вуснамі маімі і сярод грамадзтва выхваляць Яго,
бо стаў Ён праваруч беднага, каб збавіць яго ад тых, што судзяць душу яго.
Бо Ён стаіць праваруч убогага, каб яго успамагчы ад тых, што яго асуджаюць.