Псалтыр 11 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Кіраўніку хору. Давідаў. На Госпада спадзяюся, што ж кажаце вы душы маёй: «Перасяляйся на гару, нібы птушка»?
 
Кіраўніку хору. Псальм Давідавы. У Госпада я маю абарону. Як жа мне кажаце: “Адляці на сваю гару як птушка!?”

Бо вось грэшнікі нацягнулі лук, нарыхтавалі стрэлы свае на цеціве, каб у цемры страляць у справядлівых сэрцам.
 
Вось бязбожнікі нацягваюць лук, кладуць стралу сваю на цяціве, каб у цемры паражаць правых сэрцам.

Калі разбураныя падмуркі, што зробіць справядлівы?
 
Калі падваліны раскіданы, — што можа зрабіць справядлівы?

Госпад у святым храме Сваім, Госпад, на небе пасад Яго. Вочы Яго звернуты на ўбогага, павекі Яго выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
 
Госпад у сьвятым сваім храме, Госпад — пасад Яго на нябёсах, вочы Яго пазіраюць на сьвет, павекі Яго прыглядаюцца на сыноў чалавечых.

Госпад выпрабоўвае справядлівага і бязбожніка; таго ж, хто любіць несправядлівасць, ненавідзіць душа Яго.
 
Госпад прабуе справядлівага і бязбожніка: ня сьцерпіць душа Яго тых, хто любіць злачынства.

Дажджом праліе Ён на грэшнікаў вуголле; агонь, і серка, і подых навальніц — доля келіха іх.
 
Дажджом спусьціць на бязбожных гаручыя вуглі і серку, і агністы вецер — вось іхняя доля із чары.

Бо справядлівы Госпад і любіць справядлівасць; правыя ўбачаць аблічча Яго.
 
Бог ёсьць справядлівы і любіць праўду: праведныя сэрцам убачуць яго аблічча.