Псалтыр 105 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Вызнавайце Госпада і прызывайце імя Яго, абвяшчайце між народамі пра справы Яго.
 
(дзякуйце...) Госпаду, прызывайце Імя Яго! Абвяшчайце між народамі высокія дзеяньні Яго!

Спявайце Яму і грайце псальмы Яму, апавядайце пра ўсе Яго цуды.
 
Сьпявайце Яму, псальмы іграйце Яму! Апавядайце аб усіх цудах Яго!

Пахваляйцеся іменем святым, хай цешыцца сэрца тых, што шукаюць Госпада.
 
Хваліцеся Імям сьвятым Яго; няхай весяліцца сэрца тых, што шукаюць Г-да!

Шукайце Госпада і магутнасці Яго, аблічча Яго шукайце заўсёды.
 
Шукайце Госпада і сілу Яго, шукайце усьцяж аблічча Яго!

Памятайце пра цуды Яго, якія ўчыніў, знакі Яго і прысуды Яго вуснаў.
 
Прыпамінайце, якія цуды Ён учыніў, дзівы Яго і прысуды вуснаў ягоных.

Патомства Абрагамава, слугі Яго, сыны Якубавы, выбраннікі Яго.
 
Патомкі Абрагама, слугі Яго, дзеці Якубавы, выбранца Ягонага Яго.

Ён, Госпад Бог наш; па ўсёй зямлі суды Яго.
 
Гэта Ён ёсьць Госпад — Бог наш і суды ягоныя над усею зямлёю.

Памятае Ён вечна пра Свой запавет, пра абяцанне, якое даў Ён на тысячу пакаленняў,
 
Ён памятае навекі запавет свой; слова, што запаведаў на тысячы пакаленьняў,

на прымірэнне, якое ўсталяваў Ён з Абрагамам, і пра прысягу Сваю Ізааку.
 
Умову, што заключыў з Абрагамам, ды прысягу, што даў Ісааку.

Устанавіў Ён гэта для Якуба, як закон для Ізраэля, як вечнае прымірэнне,
 
І паставіў яе, як закон, Якубу, Ізраілю на вечны запавет,

кажучы: «Табе дам зямлю Ханаан, як шнур спадчыны вашай»,
 
Кажучы: “Я дам табе замлю Ханаан, як долю у вашай спадчыне,

калі былі лікам малымі, вельмі нешматлікімі і прыхаднямі ў ёй
 
Калі іх быў нязначны лік, вельмі мала, чужаземцы у краіне,

і вандравалі ад племя да племя і ад валадарства да другога народа,
 
І вандравалі ад народу да народу, ад аднэй дзяржавы да іншага народу.

не дазволіў Ён, каб [які] чалавек крыўдзіў іх і пакараў за іх цароў:
 
Не даваў іх у крыўду анікому ідзеля іх караў Ён кароў.

«Не чапайце намашчэнцаў Маіх і прарокам Маім не рабіце зла».
 
(Кажучы:) “Не чапайце памазанцаў маіх і маім прарокам зла ня робце!”

А потым наклікаў голад на зямлю, і змарнаваў увесь запас хлеба.
 
І выклікаў голад на зямлі і зламаў іхнюю падпору, (іхні) хлеб,

Паслаў перад імі чалавека; у няволю быў прададзены Язэп.
 
Ён паслаў перад імі чалавека: у няволю быў прададзены Язэп.

Сціснулі кайданамі ногі яму, у жалеза ўвайшла шыя яго,
 
Ногі яго зашчамілі у путы, зялезныя манцугі завязалі на шыі.

пакуль не надышло слова Яго, пакуль прамова Госпада не ачысціла яго.
 
да часу, калі споўнілася слова ягонае, — слова Гасподняе страўдала яго.

Паслаў цар і вызваліў яго, валадар народаў даў яму волю;
 
Тады цар паслаў звольніць яго, — валадар народаў вызваліў яго.

устанавіў яго гаспадаром над сваім домам і князем над ўсёй сваёй маёмасцю,
 
І паставіў яго гаспадаром над домам сваім і загадчыкам над усім дабром сваім,

каб вучыў ён князёў яго паводле волі сваёй і каб яго старцаў навучаў мудрасці.
 
Каб па сваей волі вучыў загадчыкаў, ды старшых настаўляў у мудрасьці.

І ўвайшоў Ізраэль у Егіпет, і Якуб стаў прыхаднем у зямлі Хама.
 
Тады Ізраэль прыйшоў у Эгіпт і асеў Якуб у зямлі Хамавай.

І Ён размножыў вельмі народ Свой і зрабіў яго мацнейшым за яго непрыяцеляў.
 
І (Бог) даў свайму народу вялікую плоднсьць і большую моц, чым мелі праціўнікі яго.

І павярнуў Бог іх сэрца, каб у нянавісці мелі народ Яго і каб хітрасць чынілі супраць слуг Яго.
 
У сэрцы гэных збудзіў ненавісьць да народу свайго, каб (здрадліва) паступалі з слугамі Яго.

Паслаў Ён Майсея, слугу Свайго, Аарона, якога абраў.
 
І паслаў Майсея, слугу свайго і Аарона, якога выбраў.

Паклаў Ён на іх словы знакаў Сваіх і цудаў у зямлі Хама.
 
Яны тварылі тым ягоныя знакі і дзівы у краіне Хама

Наслаў цемру і зрабіў цёмна, але яны працівіліся словам Яго.
 
Ён паслаў цемру і цёмна зрабілася, але яны працівілісь ягонаму слову.

Перамяніў воды іх у кроў і вынішчыў іх рыбаў.
 
Дык абярнуў воды іхнія ў кроў і рыб іхнія вымарыў.

Спарадзіла іх зямля жабаў аж да пакояў цароў іх.
 
Зямля іхняя зараілася жабамі — аж да царскіх харомаў!

Сказаў Ён, і прыляцела хмара мух, і скініфы — па ўсіх межах іх.
 
Загадаў і зьявіліся раі мухаў, маскітау-камароў па ўсей краіне.

Учыніў Ён ім град замест дажджу і агонь палымяны ў зямлі іх.
 
Замест дажджу даў ім град, паслаў агонь палючы на іхні край.

Пабіў вінаград іх і фігі іх і панішчыў дрэвы ў іх межах.
 
Пабіў іх вінаграднікі і смакоўніцы іхнія і паламаў дрэвы у іхняй краіне

Сказаў, і нахлынула саранча і вусені, якім не было падліку.
 
Ён загадаў і наляцела саранча і кузуркі і было іх безьліч.

І пажэрла яно ўсю траву ў іх зямлі, і пажэрла яно плод зямлі іх.
 
Яны пажорлі усе расьліны у іхніх землях і паелі плады ў іх зямлі.

І пабіў усіх першародных у зямлі іх, пачаткі ўсёй сілы іх.
 
Ён пабіў усіх первародных у ніх землях, увесь цьвет роду.

І вывеў іх з серабром і золатам, і не было ў іх пакаленні хворага.
 
А сваіх вывеў з серабром і золатам і ня было у іх родах ні аднаго адпаўшага.

Узвесяліўся Егіпет з выхаду іх, бо паў на іх страх дзеля Ізраэльцаў.
 
Эгіпт цешыўся зь іх выхаду, бо быў абняты страхам перад імі.

Расцягнуў Ён хмару, нібы покрыва, і агонь, каб свяціў ім уночы.
 
Ён разгарнуў хмару, каб іх засланіць ды агонь, каб асьвятліць ноч.

Прасілі, і прыляцела перапёлак, і хлебам з неба карміў іх.
 
Яны зажадалі і паслаў ім перапёлак і карміў іх нябесным хлебам.

Рассек скалу, і паплылі воды, і пацяклі рэкі ў пустыню.
 
Ён расшчапіў скалу і люнулі воды і пацяклі ракою па засохшай зямлі.

Бо помніў Ён Сваё святое слова да Абрагама, слугі Свайго.
 
Бо Ён прыпомніў сваё сьвятое слова, што даў Абрагаму, слузе свайму.

І вывеў Свой народ у радасці, выбраннікаў Сваіх — з весялосцю.
 
Ён вывеў свой народ у радасьці, выбранцаў сваіх у крыках вясёласьці.

І даў ім землі паганаў, і авалодалі яны працаю народаў,
 
І даў землі паганаў і заўладалі яны працаю народаў,

каб захоўвалі прыказанні Яго і законы Яго выконвалі. Алілуя.
 
Каб жаўнялі загады ягоныя і каб хавалі законы Яго. Алелюя! (гэбр.)