Псалтыр 127 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Песня ўзыходжання. Саламонава. Калі Госпад не збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго. Калі Госпад не дапільнуе горада, надарма чувае той, хто пільнуе яго.
 
Песьня узыходжаньня. Салямонава. Калі Госпад ня будуе дому, дарэмна працуюць будаўнічыя; калі Госпад не сьцеражэ гораду, дарэмна вартуе старожа.

Не варта ўставаць вам на світанні і сядзець да позняй ночы, вам, што ясце хлеб [натужнай] працы, бо ўмілаваным Сваім Ён дае сон.
 
Дарэмна ты устаеш зараня, позна кладзешся, пажываючы хлеб нядолі, калі Ён дае свайму і ў-ва сьне.

Вось спадчына Госпада — сыны, заплата — плод улоння.
 
Вось ад Госпада падарунак — гэта дзеці (сыны), нагарода — плод нутра (чэрава — лона?).

Як стрэлы ў руцэ волата, так сыны ў маладосці [сваёй].
 
Як-бы стрэлы ў руцэ героя — гэтак сыны маладыя.

Шчасны чалавек, які напоўніў імі свой калчан; не пасаромеюцца яны, калі будуць размаўляць з непрыяцелямі сваімі пры браме.
 
Шчасьлівы чалавек, які такімі стрэламі мог напоўніць свой калчан; на плошчы, калі дойдзе да спрэчкі, ён супрацівіцца тым, што яго атакуюць.