Псалтыр 120 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча

 
 

Песня ўзыходжання. Паколькі я ў бядзе, то паклікаў Госпада, і Ён выслухаў мяне.
 
Песьня узыходжаньня. Да Госпада падчас уціску я клічу і Ён мне адказвае.

Божа, вызвалі душу маю ад вуснаў маны, ад языка падступнага.
 
Госпадзе, вызваль мяне ад вуснаў фальшывых, ад языка здрадлівага!

Што яшчэ даць табе ці што яшчэ дадаць да цябе, язык падступны?
 
Што дасьць табе і што даложыць табе (Бог), о язык здрадлівы? —

Вострыя стрэлы волата з вуглямі ядлаўцовымі.
 
Праз вострыя стрэлы жаўнеры ды вугальле ялаўцовае.

Гора мне, што я чужы ў Масоку, пасяліўся ля палатак Кедара!
 
Гора мне, што жыву у Масоха, ля шатроў Кедарскіх!

Доўга пражыла душа мая з тымі, што ненавідзяць супакой.
 
Мая душа лішне доўга жыла сярод людзей, што спакой ненавідзяць.

Я быў супакоетворцам; але калі прамаўляў, яны нападалі на мяне.
 
Мір — я гэтага хачу; але, калі я гавару, яны пруць да вайны.