Псалтыр 76 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Кіраўніку хору. На струнах. Псальм. Асафа. Песня.
Кіраўніку хору: на струнных. Псальм Азафа. Песьня.
Вядомы ў Юдэі Бог, у Ізраэлі вялікае імя Яго.
Ведамы ёсьць Бог у Юдэі: вялікае Імя Яго ў Ізраілю.
І ёсць у Салеме хорам Яго, і паселішча Яго ў Сіёне.
У Саліме ўцьверджана ягоная палатка, а жыльлё ягонае — на Сыёне.
Там знішчыў Ён прывабнасць лука, шчыт, меч і вайну.
Там Ён скрышыў стрэлы луку і меч і ваўну.
Ты Дзівосны, што нясеш святло ад гор крадзяжу.
Ты — бліскучы, вялікасны прыбыў ад гораў адвечных.
Абрабаваныя магутныя сэрцам, паснулі яны сваім сном, і не знайшлі ўсе моцныя мужы рук сваіх.
Іхняя ёсьць дабыча: адважныя сэрцам зьнемгліся, сон іх зьняў, а ўва ўсіх сьмелых памлелі рукі.
Ад папрокаў Тваіх, Божа Якуба, пазаміралі вознік і конь.
Ад тваей пагрозы, Божа Якубавы, адрантвелі воз і коні.
Ты — пагрозлівы, і хто супрацівіцца Табе? З таго часу і гнеў Твой.
О, Ты — страшны! Хто можа ўстаяць перад абліччам тваім у жахлівасьці гневу твайго?
З неба дазволіў Ты пачуць прысуд; зямля здрыганулася і суцішылася,
Зь неба Ты абвясьціў прысуд твой: зямля спужалася і анямела;
калі ўзняўся Бог на суд, каб збавіць усіх пакорлівых на зямлі.
калі Бог падняўся на суд, каб збавіць усіх пакорных на зямлі.
Бо гнеў чалавека будзе вызнаваць Цябе, і рэшткі гневу ўчыняць для Цябе дзень святочны.
Бо і гнеў чалавека будзе славіць Цябе і астаткі гневу Ты ўсьцішыш.
Прыносьце прысягі і выконвайце [іх] перад Госпадам Богам вашым; усе навокал Яго хай прыносяць дарункі Найвялебнаму.
Давайце абяцаньні і выпаўняйце іх Госпаду Богу вашаму! Усе, што навокал Яго, няхай нясуць ахвяру страшному!
Таму, Які адымае дух князёў, Найвялебнаму сярод цароў зямных.
Таму, хто адыймае дух у князёў, які ёсьць страшны для цароў на зямлі.