Псалтыр 122 псалом
Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Язэпа Германовіча
Песня ўзыходжання. Давідава. Узвесяліўся я тым, што сказалі мне: «Пойдзем у дом Госпадаў».
Песьня узыходжаньня. Давідава. Усьцешыўся я, калі мне сказалі: “Увойдзеш у дом Гасподні!”
Ужо стаяць ногі нашы ў тваіх брамах, Ерузалім.
Мы ўжо там: мая нага затрымалася у варотах тваіх, Ерузаліме!
Ерузалім, што быў пабудаваны як горад увесь заключаны ў адно цэлае.
Ерузаліме! ты збудаваны як горад, увесь у сабе спалучаны, —
Туды прыходзяць пакаленні, пакаленні Госпада, па законе Ізраэля, каб праслаўляць імя Госпада.
Гэта туды уваходзяць пакаленьні, пакаленьні Госпада, — паводле закону Ізраіля, каб выхваляць Імя Гасподняе,
Бо там пастаўлены пасады суду, пасады дому Давідава.
Бо там стаяць пасады справядлівасьці, пасады дому Давідавага.
Прасіце таго, што [прыносіць] супакой Ерузаліму: «Хай жывуць у супакоі тыя, што любяць Цябе!
Прыеце супакою для Ерузаліму! Хай будзе мір у тваіх палатках!
Хай будзе супакой у Тваіх мурах, бяспека ў палацах Тваіх!»
Няхай будзе супакой у тваіх мурох, мір у харомах тваіх!
Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх прамоўлю: «Супакой Табе!»
Дзеля любові братоў маіх і прыяцеляў маіх, пазволь мне сказаць: “Мір табе!
Дзеля дому Госпада Бога нашага буду прасіць табе дабра.
Дзеля любові дому Госпада, Бога нашага, я малюся аб тваё шчасьце.